top of page

Пошук па сайце

911 results found for ""

Blog Posts (833)

  • Дзень Волі — гэта сімвал нашай барацьбы, нашай незалежнасці

    Тэзісы выступлення Паўла Латушкі на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Волі  (Варшава, 25 сакавіка 2025 г.) Паважаная намесніца міністра замежных спраў Спадарыня Анна Радван, вашыя эксцэленцыі, прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегаты Каардынацыйнай Рады Беларусі, прадстаўнікі польскай дзяржавы, шаноўныя беларусы і беларускі!  Сёння мы разам адзначаем беларускае нацыянальнае свята — Дзень Волі. І хачу выказаць шчырую падзяку Міністэрству замежных спраў Польшчы, Яго Эксцэленцыі Спадару Міністру Радаславу Сікорскаму і асабіста Спадарыні Анне Радван за арганізацыю гэтай важнай для беларусаў падзеі, за цвёрды і паслядоўны голас у абарону нашай свабоды і незалежнасці. Мы заўсёды будзем памятаць пра вашую падтрымку ў гісторыі беларускага дэмакратычнага руху і Адроджанай Незалежнай Беларусі Як прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету і абраны чалец Каардынацыйнай Рады дзякую Польшчы, польскаму грамадству, і ўсім нашым еўрапейскім партнёрам за салідарнасць, за адкрытыя дзверы для тых, хто быў вымушаны пакінуць сваю Радзіму, за дапамогу тым, хто працягвае змагацца.  Дарагія сябры!  Павел Латушка на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Волі, Варшава 2025 Сённяшні дзень — Дзень Волі — гэта сімвал нашай барацьбы, нашай незалежнасці. 25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка — першая незалежная беларуская дзяржава.  БНР ставрыла гістрычныя падставы для існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь. Але сёння Дзень Волі мае і дадковы сэнс. Ён азначае для нас, беларусаў, барацьбу за свабоду, бо немагчыма ўявіць сапраўды незалежную Беларусь без свабоднага народа.  Рэжым Лукашэнкі – ўжо больш за 30 год спрабуе сцерці гэтую дату з нашай памяці. У гэтым годзе ён нават прызначыў сваю фальшывую «інаўгурацыю» на 25 сакавіка. Але ён марна мяркуе, што здолее скрасці ў нас гэты дзень. Бо гэта дзень належыць нацыі, гэта наша гісторыя, але  гэта і наша будучыня. У сёняшні дзень мы павінны аддаць даніну павагі, усім беларусам, якія замагаліся за волю беларускага народа:  паўстанцам Кастуся Каліноўсукага, удзельнікам Слуцкага збройнага чыну, дэпутатам Вярхоўнага Савета ХІІ склікання, усім, хто вёў барацьбу з дыктатурай Лукашэнкі, хто выйшаў на пратэсты ў 2020-м, хто выходзіў супраць вайны у 2022-ім годзе, хто змагаецца за Украіну, хто пакутуе ў беларускіх турмах, хто не спыніўся, як унутры Беларусі, так і ў эміграцыі. Сёння кожнаму беларусу і беларусцы належыць сказаць «вялікі дзякуй». Як беларус, я ганаруся тым, што належу да беларускага народа. Беларусь — гэта народ, які адновіць сваё права вырашаць свой лёс! Рэжым хоча прымусіць нас маўчаць, хоча запалохаць. Менавіта ў гэты дзень, роўна 4 гады таму за краты быў кінуты Анджэй Пачобут. Так выглядае д’ябальскі сімбалізм ад Лукашэнкі. Разам з Анджэем за кратамі сёння знаходзяцца больш за 1200 афіцыйна прызнаных палітвязняў. А рэпрэсіі працягваюцца нават сёння, у гэтыя хвіліны. Так званы Следчы камітэт Лукашэнкі заяўляе пра чарговыя рэпрэсіі супраць беларусаў у выгнанні. Сотні чалавек абвешчаныя «падазраванымі», праводзяцца ператрусы, канфіскуюць маёмасць, пагражаюць родным тых, хто выходзіць на вуліцы за мяжой. Але ці атрымалася ў іх запалохаць нас? Не!  23 сакавіка мы масава выйшлі на Марш Волі ў Варшаве, сёння — на акцыі ў іншых гарадах і краінах. Нягледзячы на ўсе пагрозы, на запалохванні і рэпрэсіі. Мы паказалі, што нашая воля мацнейшая за страх!  Няма сумневу, што зараз беларусы ў Беларусі, нягледзячы на рэпрэсіі, таксама адзначаюць Дзень Волі — у сваіх дамах, у коле сяброў і родных. І я ўпэўнены, што сёння ў Беларусі гучаць словы «Жыве Беларусь!», і іх не заглушаць ані судовыя прысуды, ані турмы, ані пагрозы. Голас нашай волі гучыць і будзе гучаць — і ў Беларусі, і ў эміграцыі. Беларусы ў замежжы — гэта не проста людзі, вымушаныя пакінуць сваю Радзіму. Мы — важная частка дэмакратычнага руху, які змагаецца за свабоду Беларусі. І рэжым баіцца нас нават тут.  Лукашэнкаўская прапаганда пагардліва называе нас «беглымі». Але чаму ж яны так баяцца нас? Чаму спрабуюць рэпрэсаваць нават за мяжой? Таму што яны ведаюць — эміграцыя можа адыграць важную ролю ў адраджэнні дзяржавы.  Мы працягваем нашу барацьбу. Мы будуем структуры грамадзянскай супольнасці, ствараем незалежныя новыя медыя, культурніцкія, адукацыйныя ініцыятывы і праекты. Дазвольце падзякаваць усім журналістам, актывістам, усім дзеячам, датычным да гэтай вялікай справы.Мы будуем палітычныя інстытуты, нашу дэмакратычную альтэрнатыву рэжыму.  Прэзідэнт-элект, Аб'яднаны Пераходны Кабінет, Каардынацыйная Рада  — гэта альтэрнатыва дыктатуры, гэта і аснова для будучага дэмакратычнага транзіту, для адраджэння незалежнасці Беларусі, якую значна падарвалі гады лукашызму. Сёння мы праходзім праз гістарычны момант выпрабаванняў, пагрозаў для нашай дзяржаўнасці і незалежнасці, якія створыў прарасійскі рэжым Лукашэнкі і яго гаспадары ў Крамлі. Калі мы разумеем пагрозу для незалежнасці, падтрымка беларускага дэмакратычнага руху, дэмакратычных памкненняў беларусаў, пабудаваных намі структур і інстытутаў, падтрымка незалежных СМІ — павінны стаць асновай стратэгіі для Беларусі.  Бо гарантам незалежнасці можа быць толькі беларускі народ, які нельга пакідаць за новым жалезным мурам. Беларусь — не Паўночная Карэя 2.0. Беларусь — гэта Еўропа. І Незалежнасць Беларусі — павінна быць нашым агульным, агульнаеўрапейскім прыярытэтам. Шаноўныя беларусы і беларускі! Сёння ўсе мы — частка новага этапу беларускай гісторыі. Мы прайшлі праз выпрабаванні, мы страцілі шмат, але не страцілі галоўнага — сваёй веры, сваёй волі і сваёй любові да Беларусі. Я веру, што разам мы набліжаем дзень, калі бел-чырвона-белы сцяг зноў будзе лунаць па-над нашай краінай, як дзяржаўны сцяг незалежнай і вольнай Беларусі.  Ці ж людзі сонца згасіць могуць, Згасіць, як свечку, яснасць дня? І волі ж дэспаты не змогуць, Бо воля сонейку раўня. Янка Купала 1905-1907 Дзякуй вам за падтрымку!  Za naszą i waszą wolność! Жыве Беларусь!

  • Больш за 48 тысяч грамадзян Беларусі звярнуліся па легалізацыю знаходжання на тэрыторыі Польшчы ў 2024 годзе

    Павел Паўлавіч Латушка:  намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол Аднавіла сваю дзейнасць рабочая група, створаная Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, па пытаннях легалізацыі беларусаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы.  Першае пасяджэнне рабочай групы днямі адбылося ў Варшаве на чале з кіраўніком Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы  Томашам Цытрыновічам . Беларускі бок узначальваў намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка . Таксама ў сустрэчы прынялі ўдзел намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета Віталь Малчанаў , кіраўніца ініцыятывы Partyzanka Ганна Маціеўская , дэлегатка Каардынацыйнай Рады Вольга Карпушонак . Кіраўнік Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы Томаш Цытрыновіч праінфармаваў Паўла Латушку  аб тым, што за мінулы год больш за 48 тысяч грамадзян Беларусі звярнуліся з просьбай аб легалізацыі знаходжання ў Польшчы. Толькі за студзень 2025 года такіх зваротаў было больш за 4 тысячы, што, як адзначыў прадстаўнік польскага боку, дэманструе захаванне дынамікі зваротаў грамадзян Беларусі за легалізацыяй свайго знаходжання ў Польшчы. Падчас сустрэчы быў абмеркаваны шэраг праблем, у прыватнасці: Скарачэнне тэрмінаў разгляду спраў па легалізацыі беларусаў у Польшчы.  Томаш Цытрыновіч паведаміў, што польскі бок прымае намаганні, каб скараціць тэрміны разгляду спраў па легалізацыі беларусаў у Польшчы. У другой палове 2025 года плануецца ўнесці змены ў закон аб замежніках, якія дазволяць увесці электронную сістэму падачы дакументаў  для замежнікаў у рамках працэдуры легалізацыі. Як прадугледжваецца, змены паскораць разгляд спраў, мінімізуюць колькасць наведванняў заяўнікамі Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы і ўправаў ваяводаў, а таксама пазітыўна паўплываюць на праблему з пасярэднікамі. Працэдура будзе прадугледжваць электронную форму запаўнення анкеты з электронным подпісам, пазней – зварот у адпаведную інстанцыю для здачы адбіткаў пальцаў, перадачы дадатковых дакументаў (калі гэта будзе патрабавацца), а таксама для атрымання дакументаў; Пытанні, звязаныя з падставамі для выдачы падарожных дакументаў. Была абмеркавана магчымасць выдачы падарожных дакументаў для беларусаў не толькі ў выпадку сканчэння тэрміну дзеяння пашпарту альбо яго адсутнасці, але і ў выпадку сканчэння старонак для віз і пячатак альбо ў выпадку, калі пашпарт быў выдадзены больш за 10 гадоў таму. Томаш Цытрыновіч падтрымаў неабходнасць разгледзець магчымасці інтэрпрэтацыі дзейнага заканадаўства, якое дазволіць пашырыць падставы выдачы падарожных дакументаў для беларусаў. Пасля аналізу дзейнага заканадаўства Польшчы ў Кабінет будзе накіраваны адпаведны адказ; Пытанні, звязаныя з тэрмінам выдачы падарожных дакументаў. Павел Латушка прапанаваў разгледзець магчымасць выдачы падарожных дакументаў на тэрмін больш за 1 год , як ажыццяўляецца гэта на сённяшні момант. Прадстаўнік польскага боку праінфармаваў, што разглядаецца магчымасць унясення змен у заканадаўства з мэтай павялічыць тэрмін дзеяння дадзенага дакумента, але на сёння не акрэсліў, на які тэрмін гэты дакумент будзе выдавацца ў будучым; Пытанні выдачы падарожных дакументаў дзецям грамадзян Беларусі. Бакі абмеркавалі магчымасць выдачы падарожных дакументаў беларускім дзецям, якія нарадзіліся ў Польшчы, у выпадку, калі бацькі не могуць паехаць у Беларусь для афармлення пашпарта для дзіцяці. Томаш Цытрыновіч паведаміў, што ў гэтай сітуацыі справы будуць разглядацца індывідуальна ваяводамі на падставе заяў бацькоў.  Просім вас інфармаваць Кабінет @belcabinet_bot  аб выпадках адмовы ў атрыманні дакументаў для дзіцяці, каб мы маглі адсочваць сітуацыю і інфармаваць Упраўленне па справах замежнікаў Польшчы.

  • Важна, каб у стратэгію бяспекі Еўропы была ўключана перспектыва дэмакратычнай і незалежнай Беларусі

    Павел Паўлавіч Латушка:  намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол Дасягненне мэты будучай дэмакратычнай Беларусі было галоўным пытаннем падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Кабінета Паўла Латушкі з палітычным дырэктарам МЗС Ірландыі Джэрардам Кеонам.  У сувязі з выклікамі для сусветнай бяспекі і вайной, якую вядзе Расія супраць Украіны пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі, асаблівая ўвага была нададзена неабходнасці пры распрацоўцы будучай стратэгіі бяспечнай Еўропы ўлічыць падтрымку беларускага грамадства, якое выступае супраць вайны і хацела б жыць у дэмакратычнай, еўрапейскай і незалежнай дзяржаве – Рэспубліцы Беларусь. Павел Латушка звярнуўся з просьбай да прадстаўніка МЗС Ірландыі аб падтрымцы ў тым ліку: незалежных СМІ і блогераў – і забеспячэнні іх працы ва ўмовах рэпрэсій; няўрадавых арганізацый, асабліва тых, хто займаецца абаронай правоў чалавека. Падчас сустрэчы таксама абмеркавалі: Стратэгіі ціску на рэжым Лукашэнкі праз: прыцягненне Лукашэнкі і яго памагатых да міжнароднай адказнасці за агрэсію супраць Украіны, ваеннае злачынства, звязанае з незаконным перамяшчэннем украінскіх дзяцей, і злачынствамі супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа; пашырэнне санкцый супраць рэжыму і іх гарманізацыю на еўрапейскім узроўні.   Сітуацыю ў Беларусі: у краіне застаецца вялікая колькасць палітзняволеных – працуе «канвеер» рэпрэсій; усе незалежныя палітычныя партыі ліквідаваныя; больш за 50% няўрадавых арганізацый былі зачыненыя.   Джэрард Кеон  падкрэсліў неабходнасць працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі і падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі. Ён адзначыў жорсткасць рэжыму Лукашэнкі і выказаў салідарнасць з беларускім народам у яго барацьбе за дэмакратыю, пацвердзіўшы гатоўнасць Ірландыі аказваць дапамогу.  Прадстаўнік ірландскага МЗС выказаўся за неабходнасць далейшага ўзмацнення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя магчымыя далейшыя крокі па ўзмацненні і наданні большай эфектыўнасці санкцыйнаму ціску. Павел Латушка: « Ірландыя мае абсалютна рэалістычныя ацэнкі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, які з’яўляецца саюзнікам Расіі ў агрэсіі супраць Украіны. Ірландыя выступае і будзе выступаць за больш моцныя санкцыі супраць рэжыму, калі ён не спыніць сваю падтрымку ў вайне супраць Украіны.  Таксама Ірландыя вывучыць магчымасць падтрымкі прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы, якія ён здзяйсняе супраць беларусаў і ў сувязі з агрэсіяй у адносінах Украіны. Мы абмяркоўвалі і сітуацыю, звязаную з фінансавай падтрымкай і дапамогай грамадзянскай супольнасці Беларусі. Ірландыя абсалютна разумее важнасць і прыярытэтнасць падтрымкі незалежных СМІ і блогераў. Я звярнуўся з просьбай, каб былі выдзеленыя адпаведныя сродкі. Таксама мы казалі пра важнасць фінансавай падтрымкі грамадзянскіх ініцыятыў і праваабарончых арганізацый ». Прадстаўнік МЗС Ірландыі адзначыў зацікаўленасць у правядзенні ў Ірландыі адмысловай канферэнцыі, прысвечанай беларускай культуры і яе падтрымцы.

View All

Forum Posts (78)

View All
bottom of page