top of page

Новая беларуская прастора ў цэнтры Варшавы «Музей Вольнай Беларусі»



17 ліпеня 2022 года Народнае антыкрызіснае ўпраўленне прэзентуе новую беларускую прастору ў цэнтры Варшавы (Музей Вольнай Беларусі).


З нагоды Дзён беларускай культуры музей адчыняе свае дзверы для таленавітых беларускіх творцаў - мастакоў, акцёраў, музыкантаў.



Пачатак: а 15-й гадзіне.

Адрас: ul. Foksal, 11 Warszawa (google map).

Уваход: вольны (donations вітаюцца).



Праграма


Асноўныя пляцоўкі (першы ўнутраны дворык, галерэя):


14:30 выступ Варшаўскага Вольнага аркестра

15:00 УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ ПРАСТОРЫ

адкрыццё выставы мастака Ігара Цішына «Дом, у якiм разлятаюцца сцены. Памiж двума імгненнямі»

16:00 творчая размова з Купалаўцамі (акцёры Алег Гарбуз і Сяргей Чуб)

16:30−17:30 мастацкае чытка п’есы «How are you?"(аўтар Віталь Карабань, рэжысёр Андрэй Новік, беларуская вечарына ад Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве муз. афармленне Дар’я Новік, чытаюць акцёры «TEAM THEATRE»)

19:00 канцэрт гурта 23:34

19:30 акустычны канцэрт Уладзіміра Пугача (J:MORS)

20:00 паказ фільмаў ад арт-праекта «Revolution»


Другая пляцоўка (унутраны дворык, прастора «Схрон»):


з 16:00:


  • чытка п’есы Касі Чэкатоўскай «Гаргоны"(рэжысёрка Яўгенія Давідзенка; чытаюць Яўгенія Давідзенка, Паліна Дабравольская; музыка Стас Чахоўскі)

  • кірмаш беларускіх майстроў

  • актыўнасці для дзяцей і дарослых

18:00 беларуская вечарына ад Школы беларускай традыцыйнай культуры


Дадаткова чакаем:


з 11:00 па 14:30 на майстар-класах для дзяцей і дарослых (галерэя)

з 11:00 па 18:00 на прэзентацыі і кірмашу беларускіх кніжных навінак ад Фонду Kamunikat.org (галерэя)


Вы можаце далучыцца да стварэння Музея Вольнай Беларусі — перадайце ў яго фонд прадмет, звязаны з вашай асабістай гісторыяй удзелу ў беларускім пратэсце (працуем у памяшканні галерэі на працягу дня)


Помещение используются благодаря поддержке района Средместье города Варшавы

Comments


bottom of page