Усе навіны

Музей Вольнай Беларусi

Праекты НАУ

Падзеі найноўшай гісторыі Беларусі - гэта крыніца надзеі для нашага народа, які працягвае цяжкую барацьбу супраць дыктатуры і расійскай акупацыі. Музей Вольнай Беларусі стане ўнікальным культурным аб’ектам, дзе будуць сабраны, захаваны і прадэманстраваны гістарычныя артэфакты, звязаныя з пратэстным рухам беларусаў у перыяд з 2020 года па цяперашні час.


Прэзентацыя праекта на рускай мове (pdf) ⇲

en   ru


Сёння адбываюцца найважнейшыя грамадска-палітычныя падзеі ў сучаснай гісторыі Беларусі. Тысячы беларусаў па ўсёй краіне і за мяжой уцягнуты ў актыўнае супрацьстаянне Лукашэнку і яго марыянеткаваму рэжыму.

Удзельнікі пратэстнага руху сабралі вялікую колькасць дакументаў і артэфактаў, якія маюць гістарычную і культурную каштоўнасць для Новай Беларусі і з’яўляюцца прадметамі музейнага значэння. Гэта друкаваныя дакументы, падпісаныя лідэрамі дэмакратычных сілаў Беларусі, асабістыя рэчы беларускіх палітвязняў, плакаты і сцягі ўдзельнікаў мірных акцый і шмат іншага.

Відавочна, што адкрыты збор, захоўванне і дэманстрацыя такіх прадметаў у сучаснай Беларусі немагчымыя з-за пагрозы іх канфіскацыі ці знішчэння рэжымам Лукашэнкі. Некаторыя прадметы таемна захоўваюцца ў дамах свабодных беларусаў, іншыя былі вывезены беларусамі, якія з’ехалі з-за палітычнага пераследу у Польшчу, Літву, Украіну і іншыя краіны.

З часам гэтыя дакументальныя сведчанні гісторыі беларускага пратэсту могуць быць страчаныя. Таму менавіта зараз вельмі важна пачаць збор такіх артэфактаў, забяспечыць іх захаванасць і, адначасова, паказаць на іх аснове падзеі на няпростым шляху беларусаў да дэмакратыі.

Цяпер на валанцёрскай аснове пачата фарміраванне музейнай калекцыі, якая ўключае некалькі дзясяткаў прадметаў музейнага значэння. Муніцыпалітэт Варшавы даў памяшканне плошчай больш за 367 квадратных метраў для стварэння музея ў самым цэнтры польскай сталіцы.

Ствараючы Музей Вольнай Беларусі каманда НАУ ў супрацоўніцтве з партнёрамі імкнецца арганізаваць культурна-адукацыйную прастору ў Варшаве, дзе будуць сабраны, захаваны і прадэманстраваны жыхарам і гасцям польскай сталіцы гістарычныя артэфакты, звязаныя з мірным пратэстным рухам беларусаў.

Праект стварэння Музея Вольнай Беларусі ўжо падтрыманы дэмакратычнымі сіламі Беларусі, у тым ліку Офісам Святланы Ціханоўскай і Беларускай Радай культуры. Маецца папярэдняя дамоўленасць аб супрацоўніцтве з Нацыянальным інстытутам музеязнаўства і аховы спадчыны Польшчы, найбуйнейшым сацыяльным архівам у Польшчы — фондам Karta, Гувераўскім інстытутам вайны, міру і рэвалюцыі Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША), Беларускай бібліятэкай і музеем ім Ф. Скарыны ў Лондане.

Мы ўпэўненыя, што створаны Музей Свабоднай Беларусі стане новай папулярнай пляцоўкай для беларускіх актывістаў культуры, якія вымушана эмігравалі, і вельмі важным і наведваемым культурным аб’ектам не толькі для беларусаў, але і для ўсіх жыхароў Варшавы, а таксама гасцей з іншых еўрапейскіх гарадоў, якія дэманструюць сваю салідарнасць з Беларуссю.

Публікацыі па гэтай тэме


Дапамагчы Музею Вольнай Беларусі →

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter

Артыкул будзе абнаўляцца і дапаўняцца…