Усе навіны

На што пойдуць новыя крэдыты дзяржпрадпрыемстваў?

Архіў навін

«Не рызыкуйце дзеля працы сваёй свабодай». Кіраўнік каманды юстыцыі НАУ Міхаіл Кірылюк звярнуўся да кіраўніцтва беларускіх дзяржпрадпрыемстваў


Раней мы ўжо распавядалі, што дзяржпрадпрыемствы рыхтуюцца атрымаць крэдыты пад новую стаўку рэфінансавання, каб аплаціць квартальныя падаткі.

Сёння мы звяртаемся да кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў і папярэджваем іх пра наступствы.

— Што з вамі будзе праз пару месяцаў, калі вы возьмеце гэтыя крэдыты? Вы ж разумееце, што вярнуць іх не зможаце — фінансавае становішча прадпрыемства не дазволіць. Вы ведаеце пра гэта, але думаеце, што калі дзякуючы крэдытам зможаце заплаціць падаткі, то ў гэты раз пранясе.

— Рэжым цяпер робіць з вамі тое ж самае, што ён зрабіў з сілавікамі — замазвае ў крымінальных артыкулах. Ніхто з тых, хто сёння змушае вас браць крэдыты, адказнасці не панясе.

— Вы павінны разумець: самыя частыя падсудныя па падобных справах — гэта не міністры, не кіраўнікі адміністрацый, а кіраўніцтва прадпрыемстваў.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter