Усе навіны

Мабілізацыйны план «Перамога»

Архіў навін

Дыктатар Лукашэнка павінен сысці


НАУ разам з іншымі дэмакратычнымі сіламі Беларусі падтрымлівае распрацаваны Сітуацыйна-аналітычным цэнтрам (САЦ) мабілізацыйны план пад назвай «Перамога».

План «Перамога» закліканы аб’яднаць беларусаў розных палітычных поглядаў і розных прафесій з усіх куткоў краіны.

Фарміраванне структуры ўдзельнікаў плана «Перамога» будзе праводзіцца адкрыта і галосна, пры гэтым інфармацыя пра тых, хто далучыцца да плана, застанецца ананімнай.

Мы заклікаем падтрымаць і далучыцца да плана «Перамога», а таксама агітаваць за далучэнне да руху сваіх сваякоў, сяброў і знаёмых. З асаблівым заклікам хацелася б звярнуцца да ваеннаслужачых, супрацоўнікаў праваахоўных органаў і работнікам дзяржкіравання. Мы ведаем, што вам не абыякавы лёс Беларусі.

Будучыня краіны сёння залежыць ад нас. Абсалютна кожны беларус павінен рабіць сёння максімум, на які здольны, каб мы і нашы дзеці жылі ў свабоднай ад страху краіне!

Далучайцеся да мабiлiзацыйнага плана «Перамога»!

Telegram-bot плана «Перамога»
Тлумачальная запіска
E-mail САЦ: sacbelarus@protonmail.com

Обсудите эту новость в соц. сетях:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter