Усе навіны

Правы чалавека проста не выконваюцца

Архіў навін

Расійская служба BBC разбіраецца, што цяпер адбываецца на «Беларуськаліі»


Мы выбралі галоўнае:

  • «Па словах прадстаўнікоў стачкаму, створанага з пачатку забастоўкі, кіраўніцтва прадпрыемства і сілавікі ўжываюць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі ў адносінах да тых, хто стаў у апазіцыю да Лукашэнкі: іх катуюць, збіваюць, саджаюць на суткі і пагражаюць адабраць дзяцей».
  • «Часта ціск [на працоўных] аказваецца праз дзяцей. [Аднаго з працаўнікоў] сілавікі падпільнавалі каля дзіцячага садка, куды той прывёў дзіця: яму давялося ўцякаць праз плот на вачах у дзяцей і выхавацеляў «.
  • "У міністэрстве гандлю Нарвегіі BBC заявілі, што дэталі супрацоўніцтва Yara з «Беларуськаліем» — частка адказнасці кіраўніцтва кампаніі. «Урад Нарвегіі чакае, што кампаніі, у якіх дзяржава мае долю бізнесу, будуць лідэрамі ў рабоце па забеспячэнні адказнага вядзення бізнесу, уключаючы працу па абароне правоў чалавека і правоў працоўных як у іх уласнай кампаніі, так і ў працы з партнёрамі», — гаворыцца ў афіцыйным адказе міністэрства».
  • «Правы чалавека проста не выконваюцца — і гэта так не толькі для працоўных «Беларуськалія», але і наогул для ўсіх беларусаў, — заявіў BBC кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. — Тое, што Yara заплюшчвае на гэта вочы ужо доўгі час, кажа пра тое, што бізнэс для іх важнейшы, чым рэпутацыя».
  • «Менеджмент «Беларуськалія» на пытанні BBC не адказаў».

Поўны матэрыял расійскай службы BBC пра сітуацыю на «Беларуськаліі»

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне падтрымлівае пазіцыю стачкаму і таксама выступае за разрыў кантракту з боку Yara.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter