Усе навіны

Вынікі сустрэчы НАУ у Мінфіне Польшчы

Архіў навін

Павел Латушка і прадстаўнікі каманды эканамістаў НАУ правялі сустрэчу ў Міністэрстве фінансаў Польшчы па пытанні ўзмацнення эканамічнага ціску на рэжым Лукашэнкі


У рамках праведзенай сустрэчы намі быў перададзены ліст упаўнаважаным прадстаўнікам Польшчы ў МВФ з заклікам выкарыстоўваць іх голас, каб блакаваць доступ да SDR-рахунку ў МВФ для нелегітымнага ўрада Лукашэнкі.

Нагадаем, што парламентарыі Вялікабрытаніі і кангрэсмены ЗША з кокуса «Сяброў Беларусі» ўжо звярнуліся да ўпаўнаважаных прадстаўнікоў сваіх краін у МВФ з аналагічным заклікам.

Урад Польшчы выказаў салідарнасць з пазіцыяй ЗША і Вялікабрытаніі ў дадзеным пытанні. Па выніках сустрэчы была дасягнутая дамоўленасць, што Польшча са свайго боку зробіць адпаведныя крокі і пачне дыялог з МВФ.

Акрамя гэтага, на сустрэчы абмяркоўваліся прапановы НАУ па мерах блакавання кантрабанды і адсочвання ўведзеных у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі санкцый, якія дадаткова можа распачаць польскі бок.

Што могуць зрабіць самі беларусы, каб узмацніць эканамічны ціск на рэжым?


Раней кіраўнік НАУ Павел Латушка падрабязна патлумачыў, чым можа пагражаць рэжыму блакаванне доступу да рэсурсаў МВФ. Таксама мы прапанавалі інструкцыю для кожнага, хто гатовы ўключыцца ў нашу кампанію:

1) Беларусы замежжа, пішыце членам Савета кіраўнікоў МВФ і патрабуйце блакаваць для рэжыму доступ да SDR-рахунку.


2)Усе беларусы, даносьце нашу пазіцыю да МВФ, выкарыстоўваючы яго сацсеткі:


Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter