Усе навіны

Парламентарыі Вялікабрытаніі падтрымалі пазіцыю НАУ і дыяспары па МВФ

Архіў навін

Брытанскія парламентарыі падтрымалі кампанію НАУ па пазбаўленні рэжыма Лукашэнкі доступу да сродкаў МВФ

Група дэпутатаў, якая прадстаўляе ўсе партыі брытанскаго Парламента, падтрымала пазіцыю НАУ і беларускай дыяспары ды накіравала зварот да Канцлера Казначэйства Вялікабрытаніі Рышы Сунаку з заклікам выкарыстаць голас Злучанага Каралеўства ў МВФ, каб блакаваць пералічэнне спецыяльных правоў запазычання (SDR) нелегітымнаму рэжыму Лукашэнкі.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка выступіў са словамі ўдзячнасці за праяўленую салідарнасць і падтрымку нашай кампаніі на высокім узроўні. Мы дзякуем Tony Lloyd MP (Chair of the All-Party Parliamentary Group on Belarus), Lord Balfe, Lord Bowness, Marion Fellows MP, Lord Foulkes of Cumnock, Lord German, Lord Kilclooney, Lord Russell of Liverpool и Baroness Stern за выказаную аднадушнасць ды неацэнны ўнёсак у падтрымку дэмакратычных змен на Беларусі.

Асобна мы хацелі б падзякаваць дыяспары беларусаў Вялікабрытаніі за тое, што іх намаганнямі наша кампанія займела гэткую важкую і патрэбную зараз падтрымку.

Азнаёміцца са зместам пісьма брытанскіх парламентарыяў можна па спасылцы.

Нагадаем, што канчатковай мэтаю нашай кампаніі з’яўляецца блакаванне пералічэння рэжыму SDR на суму болей за $ 1 млрд ды захаванне гэтых сродкаў для Новай Беларусі. Разам мы робім усё магчымае, каб яны не пайшлі на падоўжанне тэрору і рэпрэсій, а іх блакіроўка стала наймацнейшым ударам па злачыннаму рэжыму Лукашэнкі.

Раней с аналагічнай ініцыятывай выступіла дыяспара беларусаў ЗША, змястіўшы адкрыты зварот да сенатараў і кангрэсменаў: спасылка

Пытанне пазбаўлення доступу да рэсурсаў МВФ для рэжыма і нашы канкрэтныя прапановы мы агучылі таксама ў аналітычнай запісцы, якую мы накіравалі групе «Сяброў Беларусі» Кангрэса ЗША: спасылка

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter