Навiны АПК

Кадравы резерв для новай Беларусі

Намеснік прадстаўніка Кабінета па транзіце ўлады Юрый Губарэвіч заявіў пра запуск кампаніі «Кадравы резерв для новай Беларусі»


  • Кадравы резерв адказвае на пытанне: як будзе функцыянаваць дзяржаўная сістэма пасля пераменаў?
  • Праз стажыроўкі ў краінах ЕС мы падрыхтуем прафесіяналаў, якія зоймуць дзяржаўныя пасады і будуць ажыццяўляць рэформы.
  • Запрашаем да канфідэнцыйнага ўдзелу ў навучанні дзейных чыноўнікаў, якія не згодныя з рэжымам, а таксама беларусаў, якія з’ехалі з Беларусі па палітычных матывах.
  • Мы паклапоцімся пра бяспеку захавання асабістых звестак усіх удзельнікаў, асабліва тых, хто знаходзіцца ў Беларусі.
  • Перамены абавязкова адбудуцца. І зараз мы выкарыстаем час для падрыхтоўкі і прафесійнага росту.
  • Для набору ўдзельнікаў Кадравага рэзерву створана інтэрнэт-платформа, дзе можна запоўніць заяўку для ўдзелу.