Усе навіны

Французская газета Libération — пра сітуацыю з дзяржаблігацыямі Беларусі

Архіў навін

«Як толькі краіна трапіць пад санкцыі, мы будзем павінны прадаць [еўрабонды] на працягу 10 дзён». Французская газета Libération — пра сітуацыю з дзяржаблігацыямі Беларусі



Libération
Libération

У адной з найбуйнейшых газет Францыі Libération выйшла публікацыя пра пакупку мясцовымі інвестфондамі беларускіх еўрабондаў летам 2020 года. Галоўнае:

• «У Беларусі рэпрэсіі пачаліся за два месяцы да выбараў 9 жніўня. Доўгія гады Беларусь трымалася на плаву толькі дзякуючы расійскім крэдытам і рэфінансаванню даўгоў. 24 чэрвеня, як і кожны год, краіна выпусціла аблігацыі на суму 1,25 млрд $ на Лонданскай фондавай біржы».

• «Паводле дадзеных дэмакратычных сіл, сярод пакупнікоў аблігацый ёсць тры французскія банкі. Crédit Agricole купіў еўрабонды на 1,88 мільёнаў еўра, BNP Paribas на 2,78 млн еўра, а прыватны банк Neuflize яшчэ на 10,36 млн еўра. Яшчэ адзін банк Францыі, Société Générale, таксама ўдзельнічаў у гэтым. Разам з Citigroup і Raiffeisen ён арганізаваў размяшчэнне гэтых аблігацый на біржы».

• «Прадстаўнік Crédit Agricole заявіў, што інвестфонд пачаў распродаж дзяржаблігацый Беларусі пасля пачатку пратэстаў. Ён працягне прадаваць іх у бліжэйшыя тыдні, паколькі гэтыя аблігацыі губляюць пазіцыі ў рэйтынгу ESG, які ацэньвае этычныя крытэрыі».

• «У банку Neuflize заявілі, што калі Беларусь будзе занесеная ў спіс міжнародных санкцый, то кампаніі прыйдзецца прадаць [дзяржаблігацыі] на працягу 10 дзён».

• «BNP Paribas Asset Management, са свайго боку, гарантуе, што ў банка няма ўлажэнняў у суверэнныя аблігацыі Беларусі ў актыўным кіраванні».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter