Усе навіны

Калі вы чакалі зручнага моманту, то ён тут і цяпер

Архіў навін

«У вашых сілах аднавіць закон у краіне — далучайцеся да нас. Нам разам будаваць Новую Беларусь». Зварот дэмакратычных сіл да беларускіх чыноўнікаў


Сёння мы хочам звярнуцца і да прыхільнікаў дэмакратычных перамен і да тых, хто працягвае падтрымліваць рэжым.

Не засталося ніякіх сумневаў, што Лукашэнка стаў беспаваротна таксічным для міжнароднай супольнасці. Тое, што народ Беларусі столькі месяцаў спрабаваў паказаць, нарэшце стала відавочна ўсіяму свету. Але цяпер ён стаў пагрозай і для тых, хто ўвесь гэты час быў побач з ім. Яго неабдуманыя дзеянні кожны дзень пагаршаюць становішча ўсіх, хто хоць неяк звязаны з уладай у Беларусі: мы гаворым пра чыноўнікаў усіх узроўняў, бізнесменаў і іншых.

Больш няма куды ўцякаць ад будучыні, пара прызнаць адказнасць за яе. Вырашыць гэты крызіс і спыніць чалавека, які вядзе краіну ў прорву. Гэта наша з вамі агульная задача, і толькі тады мы зможам нарэшце будаваць доўгатэрміновыя планы і развіваць нашу краіну.

Падавайце ў адстаўку, далучайцеся да дэмакратычных сіл, на вас цяпер глядзіць уся краіна. У вашых сілах не толькі своечасова сысці, але і аднавіць закон у краіне.

Нам разам будаваць Новую Беларусь. І пачынаць трэба проста зараз!

Пішыце на пошту для сувязі: v.kavaleuski@tsikhanouskaya.org
Далучайцеся да супольнасці сумленных чыноўнікаў: Telegram Bot

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter