Усе навіны

Як рэжым «зарабляе» на штрафах

Архіў навін

Займальныя лічбы ад НАУ


Адабранне грошай у беларусаў — любімы спосаб «заробку» для рэжыму разам з выпрошваннем крэдытаў, распродажам дзяржмаёмасці і шэрымі бізнес-схемамі. Асобны від яго «даходаў» забяспечваюць штрафы.

Як вынікае са структуры даходаў рэспубліканскага бюджэту, ў 2021 годзе нелегітымная ўлада разлічвае атрымаць за кошт штрафаў і спагнанняў як мінімум 90 млн рублёў ($ 35,5 млн у эквіваленце).

Колькі беларусаў змагло б пражыць за такія грошы па афіцыйных разліках? Якая сума штрафаў прыйдзецца на кожнага жыхара краіны ў гэтым годзе? Падрабязней ніжэй:

90 млн рублёў
($ 35,8 млн) — рэжым хоча «зарабіць» на штрафах i спагнаннях ў 2021 годзе

Такім чынам, дыктатура плануе штрафаваць беларусаў на:

  • 7,5 млн рублёў / $ 2,96 млн — штомесяц
  • 1,726 мільёнаў рублёў / $ 687 тыс — штотыдзень
  • 246 тыс рублёў / $ 98 тыс — штодня

Калі зыходзіць з ўмоўнага сярэдняга штрафу ў 10 базавых велічынь, то для выканання плана трэба штрафаваць:

  • больш за 310 340 беларусаў за 2021 год
  • больш за 25 860 беларусаў кожны месяц
  • больш за 5 950 беларусаў кожны тыдзень
  • 850 беларусаў кожны дзень

90 мільёнаў рублёў — гэта:

  • 3 103 448 базавых велічынь — па адной на кожнага трэцяга жыхара ўсёй Беларусі
  • 342 375 сярэдніх пражытачных мінімумаў — па адным на кожнага жыхара Брэста
  • 225 000 мінімальных заробкаў — па адным на кожнага жыхара Бабруйска
  • 75 577 «чыстых» сярэдніх заробкаў* — па адным на кожнага жыхара Жлобіна
  • 64 996 намінальных налічаных сярэдніх заробкаў* — па адным на кожнага жыхара Рэчыцы
  • 325 662 мінімальныя пенсіі па ўзросце** — па адной на кожнага жыхара Оршы, Мазыра і Ліды, разам узятых
  • 175 514 сярэдніх пенсій па ўзросце*** — па адной на кожнага жыхара Баранавічаў

* — зыходзячы з дадзеных Белстата за сакавік 2021
** — па стане на 1 мая 2021
*** — па дадзеных Мінпрацы за люты 2021

У 2021 годзе ў сярэднім прыйдзецца штрафаў на кожнага …:

працоўнага не-сілавіка* — 22,5 рублі
жыхара працаздольнага ўзросту — 16,6 рублі
жыхара Беларусі наогул — 9,6 рублі

* — зыходзячы з усярэдненай ацэнкі колькасці сілавікоў

Па дадзеных праваабарончага цэнтра «Вясна», з пачатку 2021 г.* нелегітымная ўлада аштрафавала па палітычна матываваных адміністрацыйных справах:

593 разы
… не менш за 563 чалавекі
… не менш чым на 28 618 базавых велічынь
… або не менш чым на 829 922 рублі

Пры гэтым «Вясна» па аб’ектыўных прычынах размяшчае няпоўныя дадзеныя. Гэта значыць фактычныя лічбы па штрафах «за палітыку» значна больш.

* — па стане на 7 чэрвеня.

Па нашай інфармацыі, рэжым адстае ад вызначанага на 2021-ы плана па штрафах і спагнаннях. А значыць, можна меркаваць, што незлічоныя армія рознамасных «кантралёраў» паспрабуе завіхацца нават больш, чым звычайна, каб залезці беларусам у кішэню. Тым больш — пры новым прававым дэфолце.

Але ў нашых сілах спыніць беззаконне і рэпрэсіі супраць беларускага народу, аднавіць справядлівасць — і пачаць жыць у краіне, эканоміка якой не мае патрэбы ў паборах.

Але мы таксама можам «аштрафаваць» рэжым. Для гэтага мы заклікаем усіх беларусаў актыўна далучацца да народных санкцый.

P. S. Нядаўна мы таксама вывучылі, як рэжым «зарабляе» на рэпрэсіях.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter