Усе навіны

Святлана Ціханоўская і Павел Латушка на эканамічным форуме ў Карпачы

Папярэднія навіны

Святлана Ціханоўская і Павел Латушка выступілі на дыскусійнай панэлі эканамічнага форуму ў Карпачы па тэме «Альтэрнатыўная дзяржава»


У рамках XXX эканамічнага форуму ў Карпачы кіраўнік НАУ Павел Латушка выступіў на панэлі «Альтэрнатыўная дзяржава». Таксама ў дадзенай дыскусійнай панэлі прынялі ўдзел абраная Прэзідэнт Беларусі Святлана Ціханоўская і былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.

Святлана Ціханоўская:


  • «Наша каманда і каманда Паўла Латушкі працуюць на міжнародным узроўні, таму што неабходна трымаць Беларусь на парадку дня. Я разумею, што ў свеце шмат іншых праблем, але Беларусь — вось яна, побач з вамі. І рэжым становіцца пагрозай не толькі для нас, але і для вас».

Павел Латушка:


  • «Дзеянні Расеі, у тым ліку па захопе інфармацыйнага поля Беларусі, — гэта стратэгічная памылка Крамля. З-за палітыкі Крамля па падтрымцы дыктатара расце група беларусаў, якія выступаюць нават за разрыў усякіх адносін з Расіяй. Пры гэтым абсалютная большасць беларусаў (больш за 90%) адназначна выступае за незалежнасць Беларусі. Упэўнены, што ні дэмакратычныя сілы Беларусі, ні незалежныя СМІ не дазволяць Расеі захапіць розумы беларусаў у інфапрасторы»;

  • «на жаль, мы бачым, што ЕЗ і дэмакратычныя краіны не маюць стратэгіі па вырашэнні сітуацыі ў Беларусі. Хіба можна назваць стратэгіяй, калі спачатку ўводзяцца сектаральныя санкцыі, а потым рэжыму Лукашэнкі выдаецца $ 1 млрд у выглядзе спецыяльных правоў запазычання ад МВФ?»;

  • «дыяспара-гэта пятая ўлада ў Беларусі. Гэта магутны інструмент уплыву на грамадскую думку, адначасова як ціску, так і стварэння з мэтай змены сітуацыі ў нашай краіне»;

  • «большасць беларусаў не гатовыя прымаць Лукашэнку ў якасці Прэзідэнта краіны. Ён такім не з’яўляецца ў вачах беларусаў. Ён таксама з’яўляецца непрымальнай персонай ў свеце. Цяперашняя сітуацыя адрозніваецца ад сітуацыі 5−10 гадоў таму настроенасцю грамадства. Грамадства захоўвае сваё жаданне змяніць сітуацыю ў Беларусі»"

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter