Усе навіны

Незалежнае расследаванне

Архіў навін

За кантрабандай беларускіх цыгарэт у Еўропу могуць стаяць Аляксандр Лукашэнка і Аляксей Алексін


Літоўскае аб’яднанне журналістаў Siena выпусціла матэрыял пра кантрабанду цыгарэт з Беларусі пад красамоўным загалоўкам «KontraBat'ka». Галоўная выснова расследавання: з кантрабандай могуць быць непасрэдна звязаны Аляксандр Лукашэнка і бізнесмен Аляксей Алексін, якога называюць адным з ягоных «кашалькоў». Прыводзім некаторыя тэзісы з артыкула.

— Паводле ацэнак экспертаў, толькі у 2019 годзе Еўрасаюз недалічыўся 9,5 млрд еўра падаткаў з-за кантрабандных цыгарэт, а Беларусь — іх асноўны пастаўшчык ў Еўропу.

— Паводле афіцыйных дадзеных, за 2015−2020 гады ўсё краіны ЕС легальна імпартавалі з Беларусі цыгарэт усяго на 85 тысяч еўра. У той час як кошт толькі адной перахопленай у Літве кантрабанднай партыі з Беларусі часта ў разы і нават на парадкі перавышае гэтую суму. А ў цэлым Беларусь выпускае цыгарэт у некалькі разоў больш, чым спажывае.

— Кантрабанда беларускіх цыгарэт ніколі раней не была такой маштабнай. Яе аб’ёмы імкліва растуць з 2018 года, калі беларускі дыктатар абвесціў рэформу тытунёвай прамысловасці і даў Алексіну прэферэнцыі на гэтым рынку.

— Асноўным транспартам для кантрабанды застаюцца грузавікі, у якіх стала нормай знаходзіць па 1000−1500 блокаў з цыгарэтамі, што раней было выключэннем. Але ўсё большую вагу набіраюць цягнікі, у тым ліку тыя, што перавозяць угнаенні «Беларуськалія» і «Гродна Азота». Пломбы на вагонах з кантрабандай ставяцца альбо на гэтых заводах, альбо на прамежкавых станцыях.

VSAT
VSAT

— Толькі за 2020 год літоўцы выявілі 55 выпадкаў кантрабанды цыгарэт у цягніках. Агульная колькасць выяўленых пачкаў: 18,4 млн, з якіх 17,2 млн — з Беларусі, у асноўным вырабленыя на фабрыках, што належаць Алексіну.

— Бывае, што перапраўленыя з Беларусі ў Літву кантрабандныя цыгарэты прызначаюцца для трэціх краін. У такіх выпадках Літву выкарыстоўваюць для транзіту.

— Дзейнасць шэрагу фірм-«пракладак» у Літве і ААЭ, да якіх маюць дачыненне сын і даўні літоўскі партнёр Алексіна, паказвае на дачыненне «кашалька» дыктатара да кантрабанды.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter