Усе навіны

Следам ідзе само расследаванне

Архіў навін

Генеральны пракурор Германіі распарадзіўся ўзяць пад назіранне злачынствы рэжыму Лукашэнкі


Працэс назірання — гэта папярэдні этап афіцыйнай працэдуры па падрыхтоўцы будучага расследавання спраў супраць беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў, замяшаных у злачынствах. Нямецкі юрыст Анур Зэата, які прадстаўляе групу адвакатаў, што падалі ў Германіі заяву супраць беларускага дыктатара, заявіў, што гісторыя з Раманам Пратасевічам яшчэ раз пацвярджае, што «Лукашэнка кіруе злачынным рэжымам».

Міхаіл Кірылюк, адказны ў НАУ за пытанні юстыцыі, растлумачыў значэнне такога рашэння:

— Нямецкая генеральная пракуратура ўзяла справу пад назіранне. Гэта папярэдняя стадыя, следам за якой ідзе само расследаванне. Аднак сам факт назірання — гэта вялікі крок. Пачатак працэдуры азначае, што здзяйсненне апісаных у заяве злачынстваў на тэрыторыі іншай краіны не стала фармальнай перашкодай для нямецкай пракуратуры.

Нагадаем, на пачатку мая нямецкія юрысты падалі заяву ў пракуратуру Германіі супраць Лукашэнкі — за злачынствы супраць чалавечнасці.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter