Усе навіны

Павел і Яна Латушка чытаюць «Беларусаў» Алега Салтука ў паэтычнай акцыі НАУ да 9 мая

Папярэднія навіны

У гэтым годзе Дзень Перамогі над фашызмам будзе мець для беларусаў асаблівае адценне, але галоўнае, што ў народа гэты Дзень нікому не адняць.

Да 9 мая мы запускаем акцыю #ВершыПерамогi і прапануем разам з айчыннымі паэтамі, а таксама ўдзельнікамі і сябрамі НАУ ўспомніць, што аднойчы беларусы ўжо перамаглі фашызм — і не павінны дапусціць яго на сваёй зямлі зноў.

Сёння кіраўнік НАУ Павел Латушка з дачкой Янай чытаюць Алега Салтука — верш «Беларусы».

Далучайцеся да акцыі: чытайце #ВершыПерамогi разам з намі на камеру, публікуйце ў сацсетках тэксты любімых беларускіх вершаў пра перамогу нашага народа над фашызмам і яго барацьбу за свабоду, цытуйце іх сваім родным і блізкім.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter