Усе навіны

Якой будзе міліцыя ў Новай Беларусі | Блок 5

Архіў навін

Якой будзе міліцыя ў Новай Беларусі: змена іміджу і клопат пра супрацоўнікаў


Якой стане — і знешне, і ўнутрана — іх служба? Якімі будуць новыя ўмовы працы? Ці будзе праведзена ў праваахоўных органах люстрацыя?

У гэты раз мы тлумачым, чаму лічым важным перайменаванне міліцыі ў паліцыю і што яшчэ трэба змяніць для павышэння іміджу супрацоўнікаў, трансфармацыі цяперашняга непрыемнага вобразу ваяра ў рэспектабельны вобраз абаронцы. Прапануем для гэтага канкрэтныя дзеянні, у тым ліку ўвядзенне новай сістэмы званняў пры захаванні статусу і ўзроўню зарплаты.

Таксама мы распавядаем, як можна палепшыць умовы службы для будучых паліцэйскіх Беларусі: ад абсталявання працоўных месцаў і прафесійнай падрыхтоўкі да абароны правоў, парадку набору і звальнення персаналу. Закранаем такія набалелыя пытанні, як «палачная сістэма» і свавольства з боку начальства. Раскрываем праўдзівае значэнне паняцця «паліцыя па-за палітыкай».

Нарэшце, мы тлумачым, чаму калектыўная адказнасць, масавыя звальненні і люстрацыя — не лепшы варыянт для пабудовы паліцыі Новай Беларусі. Прадстаўляем альтэрнатыўныя інструменты для пакарання тых, хто здзяйсняў злачынствы супраць народа. Не толькі радавых супрацоўнікаў, але і вышэйшых службовых асобаў дзяржавы.

Глядзіце відэа ад кіраўніка рабочай групы па рэфармаванні ОУС Святланы Хілько, а таксама чытайце поўны тэкст новых раздзелаў рэформы.

Нагадваем, што мы прапануем толькі праект, а не гатовае рашэнне. Вы можаце прыняць удзел у далейшай распрацоўцы рэформы, падзяліўшыся сваімі ідэямі праз форму зваротнай сувязі на сайце Strazhi.com і чат-бот у Тэлеграм.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter