Усе навіны

Нарвегія далучылася да сектаральных санкцыяў ЕЗ супраць рэжыму

Папярэднія навіны

Гэта значыць, што Yara скасуе кантракт з Беларуськаліем?


12 ліпеня нарвежцы далучыліся да сектаральных санкцыяў Еўразвязу супраць нелегітымнай улады Беларусі. Міністр замежных спраў Нарвегіі Інэ Эрыксэн Серэйдэ заявіла, што гэта рашучы адказ на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

Цяпер Yara павінна разарваць кантракт з Беларуськаліем?


Не. Сектаральныя санкцыі распаўсюджваюцца на сыравіну з утрыманнем калія меней за 40% і больш за 62%, у той час як Yara ў вытворчасці ўгнаенняў выкарыстоўвае сыравіну з 40−62% калія. Таму рашэнне ўладаў Нарвегіі аб далучэнні да еўрапейскіх санкцыяў ніяк не паўплывае на існуючыя кантракты Yara з Беларуськаліем.

Што рабіць?

Як мы і казалі раней, мы заклікаем Нарвегію ня проста далучыцца да сектаральных санкцыяў, а ўзмацніць іх: увесці забарону на імпарт беларускіх калійных угнаенняў. Адпаведную прапанову НАУ ўжо накіравала міністру гандлю, прамысловасці і рыбалоўства Нарвегіі, а таксама міністру замежных спраў краіны.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter