Усе навіны

Першы выпуск курсу дыпламатаў для Новай Беларусі

Архіў навін

У канцы мінулага года НАУ абвясціла аб запуску дыпламатычнага адукацыйнага курсу Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта. На курс прыйшло больш за 300 заявак, а конкурс быў больш за 10 чалавек на адно месца.

30 ліпеня прайшоў выпуск курса дыпламатаў для Новай Беларусі. Мы разлічваем, што гэтыя людзі зоймуць годныя месцы ў беларускім дзяржаўным кіраванні.

Асноўнай мэтай курса было забяспечыць атрыманне практычных ведаў і вопыту ў сферы дзяржаўнага кіравання для фарміравання кадравага рэзерву Новай Беларусі з ліку перспектыўных беларусаў усіх рэгіёнаў краіны. Выкладчыкамі на курсе былі дырэктар Усходняга дэпартамента Міністэрства замежных спраў Польшчы Ян Хофмокль, кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Польшчы Марэк Праўда, старшыня камітэта па замежных справах польскага Сейма Марэк Кучынскі і іншыя эксперты.

— Мы разумеем, што пасля падзення рэжыму ў краіне павінна адбыцца замена дыскрэдытаваўшых сябе кадраў, якія ўчынілі правапарушэнні і правіны, на маладых і таленавітых кіраўнікоў. З гэтай мэтай цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта пры падтрымцы НАУ стварыў адукацыйны курс для беларусаў, якія хочуць пабудаваць дыпламатычную кар’еру.

Упэўнены, што дзякуючы тым ведам, якія яны атрымалі ад лепшых выкладчыкаў Варшаўскага ўніверсітэта, экспертаў, дыпламатаў з Беларусі, Арменіі, Казахстана, Украіны, Польшчы, ЗША і іншых краін, яны змогуць стаць прафесіяналамі высокага ўзроўню на любой пасадзе, дзе б яны ні працавалі.

Для мяне дыпламатыя — гэта, у першую чаргу, дасягненне кампрамісу, але ў інтарэсах сваёй краіны. Упэўнены, што ў будучай працы вы будзеце заўсёды дзейнічаць у інтарэсах нашай краіны, арыентавацца на галоўныя каштоўнасці Новай Беларусі: вяршэнства Закона, права на свабоду і правы чалавека, — заявіў кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне плануе працягваць спрыяць падрыхтоўцы кадраў для Новай Беларусі. НАУ адкрыта да супрацоўніцтва з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі краін-суседзяў і іншых дзяржаў.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter