Усе навіны

Чаму МВФ павінен адмовіць дыктатару


НАУ адказвае: кампанія па пазбаўленні рэжыму доступу да рэсурсаў МВФ у пытаннях і адказах


12 чэрвеня мы распачалі кампанію па пазбаўленні рэжыму Лукашэнкі доступу да рэсурсаў МВФ. З тых часоў да нас далучыліся многія неабыякавыя беларусы, якія падтрымалі нашы звароты да кіраўніцтва фонду, выкарыстоўваючы шаблоны лістоў, падрыхтаваныя камандай НАУ.

Яшчэ мы атрымалі ад вас шэраг пытанняў, па якім варта даць тлумачэнні.

На пытанні адказваюць Павел Латушка і Алена Жываглод.

Просім вас падзяліцца гэтым відэа з сябрамі і знаёмымі. А таксама — простай інструкцыяй для ўсіх, хто хоча далучыцца да нашай кампаніі і перашкодзіць рэжыму атрымаць грошы на рэпрэсіі.

Як вы можаце дапамагчы?

1) Накіроўвайце звароты дырэктару-распарадчыку МВФ Крысталіне Георгіевай па адрасе kgeorgieva@imf.org і пастаўце ў копію ліста наступныя адрасы: ieo@imf.org; publicaffairs@imf.org; ngoliaison@imf.org

Шаблон звароту

2) Накіроўвайце іх таксама членам Выканаўчага савета, якія прадстаўляюць вашыя краіны ў МВФ (калі вы жывяце за мяжой).

Табліца з кантактамі упраўляючых

Шаблон звароту

Час дзейнічаць!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter