Усе навіны

Вам таксама часам падаецца, што са статыстыкай Белстата нешта не тое? Не дарэмна: зараз растлумачым.

Архіў навін

Дзякуючы суполцы *Сумленныя людзі мы ўжо ведаем, што часам дзеля переўтварэння дзяржпрадрыемства ў прыбытковае дастаткова аднаго тэлефанавання з адміністрацыі. Але магія з лічбамі адбываецца і пасля таго, як дадзеныя трапляюць да Белстата.

Сумленныя чыноўнікі пры дапамозе праекта «Дыялог з народам» расказалі пра асноўныя спосабы скажэння інфармацыі Белстатам.

  1. Узбуйненне відаў дзейнасці — дадзеныя будуць несупастаўныя і не даступныя для аналізу.
  2. Утойванне дадзеных некаторых кампаній — справаздачнасць кампаній з санкцыйнага спісу не даступная ні выканкамам, ні пракуратуры, ні дзяржкантролю.
  3. Скажэнне першасных дадзеных — унясенне паправак праз адміністрацыйны ціск дзеля павышэння эфектыўнасці.
  4. Змяненне форм справаздачнасці — для павелічэння мэтавых паказчыкаў праз уключэнне ў іх дадатковых катэгорый.

Гэта ўсё мы атрымліваем замест сумленнай і празрыстай статыстыкі, аб якой гаворыцца ў законе «Аб дзяржаўнай статыстыцы». Там сказана, што Белстат задавальняе патрэбнасці грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі. Але і тут, пэўна, не да законаў. Хоць мы дакладна ведаем: у дзяржаўных органах працуе шмат сумленных беларусаў.

Работнікі дзяржаўнага кіравання могуць далучыцца да праекта «Дыялог з народам» ды аб’яднацца з іншымі сумленнымі чыноўнікамі, каб краіна хутчэй выйшла з крызісу.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter