Усе навіны

«Амерыка бачыць вырашэнне беларускага крызісу ў правядзенні новых і сумленных прэзідэнцкіх выбараў»

Архіў навін

Уладзімір Астапенка — пра важнасць візіту Святланы Ціханоўскай у ЗША

Галоўнае з інтэрв'ю прадстаўніка НАУ «Еўрарадыё»:

  • "Гэта першы візіт, аб якім даўно ішла гаворка. Мне падаецца, ён можа вызначыць, як беларускія дэмакратычныя сілы далей будуць працаваць з міжнароднай супольнасцю і ЗША ў прыватнасці. Паездка дапаможа больш дынамічна, кропкава и эфектыўна будаваць сумесную працу па выхадзе з крызісу"

  • «Важнае пытанне візіту ў Вашынгтон — умацаванне гарантый суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Гэта пытанне, якое хвалюе дэмакратычныя сілы і народ Беларусі. Суверэнная і незалежная Беларусь патрэбная свету».

  • «Беларускі народ даб’ецца перемогі ўласнымі намаганнямі. Гэтай перамозе можа паспрыяць актыўная падтрымка міжнароднай супольнасці. Зразумела, што ёсць краіны-лідэры, якія вядуць за сабою, натхняюць іншых на дзеянні. ЗША — тая краіна, якая шмат у чым задае тон міжнароднаму парадку. Падтрымка Штатаў — гэта вельмі важна».

Нагадаем, што напярэдадні візіту Святланы Ціханоўскай у Вашынгтон Народнае антыкрызіснае ўпраўленне накіравала амерыканскім палітыкам, якія падтрымалі стварэнне ў Кангрэсе ЗША групы «Сяброў Беларусі», свае прапановы па павышэнні эфектыўнасці эканамічнага ціску на рэжым Лукашэнкі.

Пазнаёміцца са зместам аналітычнай запіскі можна па спасылках:
— (RU)
— (ENG)

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter