Усе навіны
Галоўная навіна

План Беларускага вызвалення. Вясна 2021



Святлана Ціханоўская абвясціла адкрытую стратэгію перамогі беларусаў. Гэтая стратэгія аб’ядноўвае дзеянні ўсіх дэмакратычных сіл: Офіса і Кабінета Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнага савета, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, штаба Цапкалы, партнёрскіх ініцыятыў.

У рамках агульнай стратэгіі НАУ прапануе план Беларускага вызвалення ў два этапы.

1 этап. Маштабны ціск на рэжым і мабілізацыя грамадства. Мы аб’яднаем нашы намаганні з сённяшняга дня і вясной 2021 года.

2 этап. Адэкватны адказ на злачынствы дыктатуры ў фармаце, да якога будзе гатова грамадства. Актыўнае грамадзянскае супраціўленне і вяртанне дэмакратычных сілаў у краіну.

Маштабны ціск дасць вынік. Каардынацыя ўсіх палітычных структур, грамадскіх аб’яднанняў і грамадзянскіх ініцыятыў дапамагае эфектыўна рэалізаваць праекты ў шэрагу кірункаў:

1. Эканамічны ціск
2. Знешнепалітычны ціск
3. Супрацьдзеянне прапагандзе
4. Пераход чыноўнікаў на бок народа
5. Актыўныя дзеянні сілавікоў на баку народа

Адначасова з ціскам па ўсіх напрамках мы прапануем правесці Лічбавы рэферэндум. Мы хочам, каб беларусы змаглі выказаць волю народа так, каб рэжым не змог яе схаваць або скрасці.

Калі мы атрымаем дастаткова галасоў на Лічбавым рэферэндуме — гэта будзе моцны сігнал для рэжыму Лукашэнкі: або правядзенне Рэспубліканскага рэферэндуму з незалежным складам ЦВК, або Актыўнае грамадзянскае супраціўленне рэжыму як адэкватны адказ на злачыннае ўтрыманне ўлады сілавымі метадамі.

Вясна 2021-Беларускае вызваленне.
Час дзейнічаць!

⇲ спампаваць План Беларускага вызваленьня. Вясна-2021

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter