Усе навіны

Год пасля выбараў 9 жніўня

Архіў навін

Як кожны беларус можа наблізіць перамогу


Наша барацьба за свабоду і лепшае жыццё доўжыцца ўжо год, і мы працягнем да самай перамогі. Яна непазбежная, але час, які неабходны, каб прыйсці да яе, залежыць ад кожнага з нас, ад гатоўнасці працягваць барацьбу і ставіць агульную справу вышэй асабістых інтарэсаў.

Нам сапраўды хапала вопыту, мы вучыліся на хаду. І зараз мы адкрытыя для любых ініцыятыў, якія актыўна набліжаюць перамогу — далучайцеся да структур дэмакратычных сілаў Беларусі. Магчыма, менавіта вашыя намаганні стануць вырашальнымі.

У рамках унутранага ціску на рэжым мы павінны стварыць шырокую кааліцыю з дзеючых палітыкаў, ініцыятываў і дэмакратычных структур. Мы правядзем сусветны кангрэс беларусаў, бо нам важна быць разам і аб’яднаць намаганні, каб працягваць шлях да свабоды. Наша адзінства — наш шанец на перамогу.

Як кожны беларус можа наблізіць перамогу:


Ніхто не вызначыць нашу будучыню за нас. Таму мы павінны быць гатовыя да рашучых дзеянняў: масавага страйку, выхаду на вуліцу, супрацьдзеянню Канстытуцыі дыктатара. Мы не супакойваемся, не спыняемся, не перастаем запускаць новыя кампаніі і прымушаем рэжым памыляцца зноў і зноў.

Важны ўдзел у іх кожнага, хто хоча пераменаў. І тады мы пераможам!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter