Усе навіны

НАУ – галоўны партнёр фестываля абуджаных Tutaka

Архіў навін

Сёння каля мястэчка Гарадок на Падляшшы пачаўся фестываль абуджаных Tutaka, прымеркаваны да гадавіны дня, калі беларускі народ зрабіў свой выбар і сказаў моцнае «сыходзь» дыктатару і яго рэжыму. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выступае адным з галоўных партнёраў гэтай культурнай падзеі, прысвечанай гадавіне абуджэння беларускага народа.

Распачынаюць маштабны фэст дыскусійная студыя па актуальных пытаннях: «Рабочыя — рухавік беларускіх пераменаў», «Культура мацней за дыктатуру» i «Беларусь-2021. Палітычны погляд». Дыскусіі працягнуцца на другі дзень фэсту.

У праграме фэсту — канцэртныя выступы выканаўцаў і калектываў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь з-за падзей мінулага году, аўтарскія сустрэчы з пісьменнікамі, фотавыставы, паказы кароткаметражных фільмаў пра беларускія пратэсты у Беларусі, лекцыі па беларускай традыцыйнай культуры і многае іншае.

Фестываль Tutaka падтрыманы Офісам Святланы Ціханоўскай і іншымі дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Сведчанне салідарнасці з беларусамі - ганаровы патранат фестывалю Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуды, фінансавая і арганізацыйная падтрымка фэсту кіраўніцтвам Падляшскага ваяводства і мэрыі Беластоку.

Усе дыскусіі, сустрэчы і канцэртныя выступы на галоўнай сцэне фестывалю будуць паказаны на YouTube-канале фонду Tutaka

Падрабязнасці на фестывальным сайце, а таксама ў сацыяльных сетках:

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter