Усе навіны

Ліберальная партыя Нарвегіі абяцае падтрымліваць дыялог з Yara па беларускім пытаньні

Архіў навін

Нядаўна НАУ адправіла лісты ў адрас нарвежскіх органаў улады, заклікаўшы іх пасадзейнічаць спыненню супрацоўніцтва Yara з «Беларуськаліем». Першай адказ даслала Ліберальная партыя Нарвегіі, якая ўваходзіць у кіруючую кааліцыю ў мясцовым парламенце.

У адказе прадстаўнік партыі Ховард Сандвік паведамляе, што Ліберальная партыя ўжо падняла беларускае пытанне ў гутарцы з кіраўніком міжнароднага камітэта партыі і членам партыі, які працуе ў камітэце па замежных справах у нарвежскім парламенце.

— Мы працягнем уважліва сачыць за развіццём падзей у Беларусі і падтрымліваць дыялог як з адпаведнымі міністэрствамі Нарвегіі, так і з самой Yara, — гаворыцца ў лісце.

Нагадаем, што нядаўна НАУ перадала кіраўніцтву Yara петыцыю з 83,5 тысяч подпісаў беларусаў з усяго свету, якія заклікаюць разарваць кантракт з «Беларуськаліем» і не заключаць новых пагадненняў, пакуль у краіне не спыняцца рэпрэсіі.

Беларусы Літвы ў нарвежскай амбасады ў Вільні (фота: Страйкам ААТ
Беларусы Літвы ў нарвежскай амбасады ў Вільні (фота: Страйкам ААТ "Беларуськалій")

Таксама працягваюцца акцыі беларускай дыяспары каля нарвежскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў. Так, на днях беларусы Літвы выходзілі да нарвежскага пасольства ў Вільні, а беларусы Вялікабрытаніі выйшлі на пікет каля пасольства Нарвегіі ў Лондане. Прадстаўнікі дыяспары перадалі адкрыты ліст страйкаму «Беларуськалія» да дырэктара Yara, копію петыцыі і справаздачу Amnesty International па парушэннях правоў чалавека ў Беларусі.

Беларусы Вялікабрытаніі на пікеце каля амбасады Нарвегіі ў Лондане (фота:
Беларусы Вялікабрытаніі на пікеце каля амбасады Нарвегіі ў Лондане (фота: "NADZEYA INFO: Belarus in UK)

Дыяспара Вялікабрытаніі заклікае беларусаў усіх краін выходзіць на пікеты да пасольстваў Нарвегіі і прасіць сустрэчы з пасламі для шырокага інфармавання нарвежцаў пра бягучую сітуацыю на «Беларуськаліі» і ў Беларусі ў цэлым.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter