Усе навіны

Сёння суверэнітэт Беларусі пад пагрозай

Архіў навін

«Нам важна разумець, што сёння суверэнітэт Беларусі пад пагрозай». Кіраўнік НАУ Павел Латушка ў эфіры тэлеканала «Дождж» і ў інтэрв'ю «Радыё Свабодзе»


— Па нашай інфармацыі, Лукашэнка і Пуцін могуць падпісаць дакументы, якія прывядуць да частковай або поўнай страты суверэнітэту Беларусі. Дыктатар ідзе на ўсё, каб утрымацца ва ўладзе: ён гатовы «прадаць» Беларусь. Усё кажа аб тым, што для нашай дзяржаўнасці надыходзіць крытычны момант.

Магчыма прыняцце рашэння аб размяшчэнні ваеннага кантынгенту ўзброеных сіл Расіі на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку авіяпалка, і стварэнне Расіяй уласнай СПА на тэрыторыі Беларусі, пра што раней заяўляў генерал-маёр.

Адначасова не выключаецца магчымасць падпісання дарожных карт глыбокай інтэграцыі Беларусі і Расіі, у тым ліку фінансавай сферы, пра што раней заяўляў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка. Хацеў бы памыляцца, аднак гэты прагноз вынікае з публічных заяў прадстаўнікоў рэжыму.

Калі гэта адбудзецца і неканстытуцыйныя дамоўленасці будуць дасягнутыя, то адным з найважнейшых крокаў, мяркую, варта прапанаваць Святлане Ціханоўскай правесці інаўгурацыю і сфармаваць урад. Яе выбраў сваім законным лідэрам народ Беларусі, такім яе прызнае больш за 40 замежных дзяржаў.

Перакананы, што на абарону суверэнітэту і незалежнасці краіны ўстане беларускае грамадзтва. Лукашэнка з 5 лістапада не мае права прадстаўляць ні беларускі народ, ні Рэспубліку Беларусь. І ўсе яго рашэнні не маюць юрыдычнай сілы.

Мы, дэмакратычныя сілы, прызавем сусветных лідараў зрабіць заяву аб непрызнанні дзеянняў Лукашэнкі. Асобна мы звернемся да ЗША і Вялікабрытаніі з патрабаваннем выканаць зафіксаваныя Будапешцкім мемарандумам абавязацельствы па захаванні бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь.

Як толькі Лукашэнка падпіша антыканстытуцыйны дакумент, свае паўнамоцтвы будуць абавязаны скласці ўсе супрацоўнікі выканаўчай улады і дыпламатычных місій Беларусі за мяжой.


«Дождь»

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter