Заява дэмакратычных сіл Беларусі
Мы, Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйная Рада, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, штаб Цапкалы, ByPol і іншыя дэмакратычныя сілы — адзіныя ў ацэнцы таго, што ў выніку бяздумных дзеянняў нелегітымнага рэжыму Беларусь ператварылася ў «чорную пляму» на сусветнай карце.
Рэжым на мяжы татальнай ізаляцыі — як ніколі раней. Еўрапейскі саюз, ЗША, Вялікабрытанія, Японія, Канада і іншыя краіны ўжо дзейнічаюць і робяць усё магчымае, каб дапамагчы нам, беларусам.
І мы самі, беларусы, павінны зрабіць усё магчымае, каб вызваліць палітычных зняволеных, спыніць гвалт і правесці сумленныя выбары. Мы павінны дзейнічаць — акно магчымасцяў адкрыта. Чакаць больш няма чаго — тэрор трэба спыніць раз і назаўсёды. Мы пачынаем рыхтавацца да новай актыўнай фазы пратэсту.
У першы дзень сустрэчы абмеркавалі:
• узмацненне міжнароднага ціску і канкрэтныя меры ў адказ на дзеянні Лукашэнкі;
• кантакт з чыноўнікамі ўнутры Беларусі і пашырэнне гэтага кантакту;
• нарошчванне структуры партызанскага руху ўнутры Беларусі;
• праект па амністыі і рэабілітацыі удзельнікаў пратэстаў.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter