Усе навіны

Кампанія «Народная Канстытуцыя»

Архіў навін

Навошта і як адпраўляць звароты ў Канстытуцыйную камісію


На платформе *Сумленны выбар стартавала кампанія «Народная Канстытуцыя». У рамках гэтай кампаніі беларусы будуць дамагацца вынясення на рэспубліканскі рэферэндум распрацаванага Грамадскай канстытуцыйнай камісіяй праекта Канстытуцыі, дзе ўлічаны рэальныя інтарэсы народа, а не рэжыму Лукашэнкі. Для гэтага мы заклікаем кожнага паўналетняга грамадзяніна адправіць зварот з адпаведным патрабаваннем у Канстытуцыйную камісію да 1 жніўня 2021 года.

Чаму менавіта ў Канстытуцыйную камісію?

Менавіта Канстытуцыйная камісія адказвае за падрыхтоўку праектаў Канстытуцыі, якія пазней прапаноўваюцца для вынясення на рэферэндум. Зараз гэты орган рыхтуе праект, накіраваны выключна на абслугоўванне дыктатуры, — але мы можам гэта змяніць.

Рэгламент Канстытуцыйнай камісіі абавязвае яе ўлічваць прапановы грамадзян і дазваляе ёй прадставіць для вынясення на рэферэндум не адзін, а некалькі праектаў Асноўнага Закона. Даслаўшы ёй тысячы зваротаў, мы з вамі як мінімум:

1) Выключым магчымасць фармальнай адмовы ў вынясенні народнага праекта Канстытуцыі на рэферэндум.

2) Прадэманструем непрыняцце народам запланаванай нелегітымнай уладай магчымасці падтрымаць толькі адзін — зручны для рэжыму — праект Канстытуцыі.

Але наша галоўная мэта — прымусіць Канстытуцыйную камісію забяспечыць вынясенне на рэферэндум народнага праекта Канстытуцыі.

Як адправіць зварот?

1) Зарэгіструйцеся на платформе *Сумленны выбар праз чат-бот у Telegram або Viber.

2) Дашліце зварот па электроннай пошце ці ў пісьмовым выглядзе звычайнай поштай. У першым выпадку літаральна ў адзін клік у вашым паштовым кліенце будзе аўтаматычна сфармаваны зварот, дзе вам застанецца толькі пазначыць уласныя імя і прозвішча, адрас прапіскі і email. Калі вы зробіце выбар на карысць адпраўкі звычайнай поштай, бот прапануе вам спампаваць і раздрукаваць шаблон звароту, упісаць уласныя імя і прозвішча, адрас і email і адправіць папяровы ліст з любога аддзялення РУП «Белпошта».

Чым больш зваротаў усе мы адправім, тым вышэй шанец прагаласаваць на рэферэндуме за тую Канстытуцыю, якой заслугоўвае народ Беларусі!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter