Усе навіны

EBU прыпыніў сяброўства «Белтэлерадыёкампаніі» у арганізацыі

Архіў навін

Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) прыпыніў сяброўства «Белтэлерадыёкампаніі» ў арганізацыі. Гэта наша агульнае дасягненне


У афіцыйнай заяве EBU гаворыцца, што арганізацыя ўважліва сочыць за падаўленнем свабоды слова ў Беларусі і рэпрэсіямі супраць СМІ. Арганізацыя падтрымлівае журналістаў «Белтэлерадыёкампаніі», якія пратэставалі летам. EBU назірае за матэрыяламі НДТРК і паведамляе пра свае апасенні кіраўніцтву беларускага дзяржТВ.

«У апошнія тыдні нас асабліва ўстрывожылі відэа з людзьмі, якія даюць інтэрв'ю пад прымусам. У святле выключнасці падзей EBU не застаецца нічога іншага, акрамя як прыпыніць сяброўства НДТРК «, — з афіцыйнага прэс-рэлізу Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Еўрапейскі вяшчальны саюз даў НДТРК два тыдні на адказ — да ўступлення рашэння ў сілу.

Выключэнне НДТРК з EBU цягне за сабой іміджавыя страты для Беларусі, а таксама б’е па самалюбстве прапагандыстаў. Таксама «Белтэлерадыёкампанія» не зможа праводзіць адбор на Еўрабачанне, весці некаторыя спартыўныя трансляцыі і карыстацца матэрыяламі Саюза. Гэта чарговая дэманстрацыя прызнання рэжыму Лукашэнкі нелегітымным на міжнародным узроўні.

НАУ дзякуе Фонду культурнай салідарнасці і дыяспары, а таксама ўсім беларусам, якія звярталіся ў сацыяльныя сеткі EBU. Гэта наша агульнае дасягненне.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter