Усе навіны

Рэпрэсіі нарастаюць, але пратэст працягваецца

Архіў навін

«Лозунг „Ніхто не забыты, нішто не забыта“, што тычыцца часоў вайны, вельмі сугучны са слоганам „Не забудземся, не прабачым“ пра злачынствы рэжыму». Уладзімір Астапенка, адказны ў НАУ за шматбаковую дыпламатыю, — у эфіры Fox News


  • Беларусы працягваюць пратэставаць па-партызанску. У нас наогул глыбокія партызанскія традыцыі з часоў Другой сусветнай вайны. Кожны вечар і раніцу ў розных раёнах Мінска і іншых гарадоў можна сустрэць беларусаў, якія пратэстуюць супраць нелегітымнага рэжыму. Так, рэпрэсіі нарастаюць, яны пужаюць, але пратэст працягваецца.

  • Нелегітымная ўлада карае беларусаў па абсурдных справах. У гэта цяжка паверыць, але гэта рэальнае жыццё ў Беларусі цяпер: дзяўчына была затрыманая за белыя шкарпэткі з чырвонай палоскай, хлопца затрымалі за бел-чырвона-белую скрынку ад тэлевізара.

  • Рэжым Лукашэнкі, па сутнасці, вядзе вайну супраць беларускага народу. Можна правесці шмат паралеляў паміж нелегітымнай уладай Беларусі і фашыстамі. Адзін са слоганаў беларускага пратэсту — «Не забудземся, не прабачым!» — падыходзіць і для злачынстваў часоў вайны, і для злачынстваў рэжыму.

  • Вядома, дыктатар не хоча аддаваць уладу — гэта значыць, што яго трэба прымушаць да гэтага. Прымус — гэта рост унутранага і знешняга ціску. Знешнія палітычны і эканамічны ціск, санкцыі патрэбныя для таго, каб прымусіць Лукашэнку сысці.

Матэрыял Fox News

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter