Усе навіны

Юрыдычная супольнасць Германіі падтрымлівае юрыстаў і адвакатаў Беларусі

Архіў навін

«Спыніць пераслед». Нямецкая юрыдычная супольнасць падтрымлівае юрыстаў і адвакатаў Беларусі


Берлінская калегія адвакатаў, Германская асацыяцыя па даследаваннях Усходняй Еўропы і Федэральная палата адвакатаў Германіі публічна падтрымалі беларускіх юрыстаў і адвакатаў.

«Справаздачы з Беларусі дэманструюць пагарджанне каштоўнасцямі вяршэнства закона, якія відавочна супярэчаць фундаментальным прынцыпам, гарантаваным дзяржавай. Мы будзем сачыць за становішчам у беларускіх калег», — гаворыцца ў заяве Берлінскай калегіі адвакатаў.

«Ёсць падазрэнне, што вылучаныя супраць іх [адвакатаў] абвінавачванні беспадстаўныя і палітычна матываваныя. Мы занепакоеныя і ўражаныя гэтымі падзеямі. Такія крокі [змены ў Закон аб адвакатуры] закліканы яшчэ больш цесна прывязаць адвакатуру ў Беларусі да Міністэрства юстыцыі. Дэмакратычная прававая дзяржава, якая надае грамадзянам права на справядлівы суд і незалежную абарону, не мае права ўмешвацца ні ў адвакацкае самакіраванне, ні ў адвакацкую дзейнасць», — гаворыцца ў адкрытым лісце Федэральнай палаты адвакатаў Германіі.

Палата адвакатаў заклікае спыніць перасьлед адвакатаў і стварэнне перашкодаў іх дзейнасці, а таксама ўстрымацца ад планаваных паправак у Закон аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці.

У сакавіку Міхаіл Кірылюк, адказны ў НАУ за пытанні юстыцыі, выступіў на канферэнцыі Германскай асацыяцыі па даследаваннях Усходняй Еўропы (DGO) па пытанні прававога становішча адвакатаў у Беларусі. На канферэнцыі таксама выступаў Сяргей Лагадзінскі, юрыст і член Еўрапарламента, Старшыня прававога камітэта.

«У такой сітуацыі у якой цяпер апынулася законнасць Беларусі — адвакатура не можа быць белай плямай. Таму на пытанне „што мы можам зрабіць для дапамогі беларускім юрыстам?“ можа быць толькі адзін адказ: дапамагчы змяніць уладу ў Беларусі», — заявіў Міхаіл Кірылюк падчас выступлення.

Слухачы падтрымалі пазіцыю, што вяртанню законнасці ў Беларусь паспрыяе жорсткая пазіцыя Германіі па беларускім пытанні.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter