Усе навіны

Інвестфонды чакаюць цвёрдыя санкцыі супраць дзяржаблігацый Беларусі

Архіў навін

Financial Times: удзельнікі інвестыцыйнага рынку чакаюць, што ЕЗ увядзе забарону на гандаль дзяржаблігацыямі Беларусі. Тады яны не змогуць нават прадаць іх


Газета Financial Times пагутарыла з працаўнікамі інвестыцыйных фондаў пра сітуацыю з дзяржаблігацыямі Беларусі на фоне рэзкага зніжэння іх кошту. Супрацоўнікі кампаній чакаюць, што ЕЗ можа ўвесці поўную забарону на гандаль еўрабондамі Беларусі — і тады фонды застануцца з каштоўнымі паперамі, выплаты па якіх вельмі малаімаверныя з-за глыбокага эканамічнага крызісу, да якога прывяла краіну палітыка рэжыму. І тады яны не змогуць нават прадаць іх і вярнуць частку грошай.

Галоўнае з матэрыялу Financial Times:

  • дзяржаўныя аблігацыі Беларусі абрушыліся ў панядзелак, калі краіны ЕЗ, ЗША, Канада і Вялікабрытанія ўвялі новыя цвёрдыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі;

  • фундатары адрэагавалі на паведамленні пра тое, што новыя абмежаванні могуць складацца з забароны на гандаль беларускіх дзяржаблігацый у «венесуэльскім стылі». У такім сцэнары інвестыцыйныя фонды, якія валодаюць дзяржаблігацыямі, не змогуць прадаць еўрабонды Беларусі;

  • Віктар Сабо, Aberdeen Standard Investments: «Калі ўвядуць абмежаванні, па якіх ніхто не зможа гандляваць ужо выпушчанымі аблігацыямі, то гэта будзе цвярдзейшае за меры, якія былі прыняты супраць Расіі»;

  • Цімаці Эш, BlueBay Asset Management: «Меры, прынятыя супраць беларускіх прадпрыемстваў і сектараў эканомікі, могуць падарваць крэдытаздольнасць Беларусі. Людзі [фундатары, трымальнікі беларускіх еўрабондаў] не хочуць застацца з аблігацыямі без магчымасці прадаць іх».

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне працягвае кампанію супраць новых непадымных крэдытаў нелегітымнай улады. НАУ робіць усё магчымае, каб рэжым не мог павесіць на беларускі народ яшчэ больш абавязкаў. Еўрапарламент ужо заклікаў да адмовы ад куплі беларускіх дзяржаблігацый і іншых фінансавых прылад, выпушчаных нелегітымным урадам.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter