Усе навіны

Дзень Перамогі стане нашым днём!

Архіў навін

Каманда НАУ звяртаецца да беларусаў напярэдадні Дня Перамогі


Сёлета 9 мая мае для беларусаў асаблівае значэнне. Мы будзем адзначаць перамогу над фашызмам у краіне, дзе ў 21-м стагоддзі фашызм не проста падняў галаву, а расквітае. У краіне, акупаванай дыктатарам, які адкрыта захапляўся Гітлерам. У краіне, якая з кожным днём усё больш нагадвае канцэнтрацыйны лагер, а не еўрапейскую дзяржаву.

Сёння народ Беларусі супрацьстаіць такому ж злу, што і ў 1940-х, — з папраўкай на яго ўнутранае, а не знешняе паходжанне. Масіраваны дзяржаўны тэрор, скрадзеныя выбары, хлуслівая прапаганда, штучны падзел грамадзян на «правільных» і «няправільных» — у такім антуражы нелегітымная ўлада прапануе нам сустракаць Дзень Перамогі над фашызмам. З гала-канцэртамі і шашлыкамі замест ушанавання памяці тых, хто ваяваў за Радзіму.

Але мы, гордыя і свабодныя беларусы — дзеці, унукі і праўнукі пераможцаў фашызму, — адзначым 9 мая годна. Мы выйдзем у гэты дзень на вуліцы сваіх гарадоў, за права называць якія сваімі змагаліся нашы продкі. Мы аддамо ўшанаванні змагарам з фашызмам — як мінулых гадоў, так і сучасным. Мы самі адчуем сябе пераможцамі. Гэты Дзень Перамогі павінен стаць — і стане — нашым днём.

Мы заклікаем беларусаў на 9 мая:
  • Сабрацца без сімволікі ў дазволеных для масавых гулянняў месцах у дзённы час;
  • Ускласці кветкі да бліжэйшага тэматычнага помніка або мемарыяла — варыянт для тых, хто будзе знаходзіцца за горадам.

Астатнія падрабязнасці святочнай акцыі мы агучым пазней.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter