Усе навіны

Акцыі салідарнасці з беларускімі журналістамі ў гарадах Еўропы

Папярэднія навіны

8 верасня — Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. Беларусы замежжа арганізуюць у гэтую дату акцыі салідарнасці з беларускімі журналістамі ў гарадах Еўропы. Акцыі пройдуць у Літве, Польшчы, Украіне і Чэхіі. Усе мітынгі пачнуцца ў 19:00 па беларускім часе.

  • Вільня — плошча — В. Кудзіркі
  • Варшава — помнік Мікалаю Каперніку
  • Беласток — помнік Юзафу Пілсудскаму
  • Вроцлаў - рынкавая плошча
  • Кіеў - помнік Паўлу Шарамету
  • Прага — плошча Яна Палаха

У цяперашні час у зняволенні знаходзяцца 28 прадстаўнікоў беларускіх СМІ. І злачынны рэжым працягвае рэпрэсіі супраць журналістаў: сумленных прафесіяналаў садзяць на суткі і выдвараюць з краіны, сайты СМІ блакуюць, тэхніку забіраюць. Таму так важна падтрымаць журналістаў і дапамагчы ім рабіць іх працу: не толькі дапамагаць з пошукам інфармацыі, але і самім распаўсюджваць яе. Ад кожнага з нас залежыць, колькі людзей будзе ведаць праўду.

Прамыя ўключэнні з акцый, а таксама выступленні палітыкаў, журналістаў і грамадскіх дзеячаў: спасылка. Адным з удзельнікаў трансляцыі будзе кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter