Кіраўнік НАУ Павел Латушка — да дэлегатаў т.зв. Усебеларускага сходу: «З 18 студзеня шукайце свае прозвішчы ў спісах АКРЗ»
На якой падставе мы гэта робім?
На дадзены момант дзеянні дэлегатаў ўжо парушаюць Канстытуцыю і Закон аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах — і падпадаюць пад склад артыкулаў 190 і 424 КК РБ. Прадугледжанае пакаранне: ад 2 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Акрамя таго, калі сход з удзелам дэлегатаў прывядзе да канстытуцыйнага перавароту, да дадзеных артыкулаў дадасца артыкул 357 КК РБ. Пакаранне: ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
«Даючы сваю згоду на ўдзел у т.зв. УНС, вы павінны ўсведамляць, на што падпісваецеся. Лукашэнка ўжо з ног да галавы забрудзіў ў крымінальных артыкулах сілавікоў, якія згаджаліся выконваць яго злачынныя загады. Цяпер ён забрудзіць вас. Калі не адмовіцеся», — папярэдзіў дэлегатаў Павел Латушка.
Пападанне ў спіс АКРЗ будзе таксама азначаць, што ўсе прозвішчы і адкрытыя дадзеныя дэлегатаў стануць здабыткам грамадскасці. І кожны беларус зможа пазнаць «герояў» у твар.
Як дэлегаты могуць адмовіцца ад удзелу?
Раней НАУ і *Сумленныя людзі запусцілі бяспечную форму для збору дадзеных аб т.зв. УНС, якая ў тым ліку дазваляе дэлегатам заявіць аб адмове ўдзельнічаць у незаконным сходзе. Тады іх прозвішчы ў спісах ЕКРП і санкцыйных спісах не з’явяцца. Заявіць аб адмове можна будзе і пасля траплення ў спісы — у гэтым выпадку заяўнікі таксама будуць з іх выключаныя.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter