Усе навіны

НАУ звярнулася ў Visa і MasterCard

Архіў навін

НАУ просіць плацёжныя сістэмы Visa і MasterCard адмовіцца ад любых стасункаў з дзяржбанкамі, якія выплочваюць заробкі беларускім сілавікам


У пачатку сакавіка НАУ накіравала лісты ў замежныя банкі Citibank, Raiffeisen, Credit Suisse і Deutsche Bank, каб тыя закрылі карэспандэнцкія рахункі банкаў, якія абслугоўваюць сілавыя структуры. Для беларускіх дзяржаўных банкаў гэта азначае, што яны не змогуць праводзіць міжнародныя аперацыі.

Таксама мы звярнуліся да плацежных сістэм Visa і MasterCard, каб тыя разгледзелі пытанне аб прыпыненні адносін з дзяржбанкамі Беларусі да таго часу, пакуль тыя працягваюць абслугоўваць структуры і людзей, якія знаходзяцца пад санкцыямі.

Разам са знешнім ціскам кожны беларус можа сам максімальна адмовіцца ад любых адносін з беларускімі дзяржбанкамі, у якіх атрымліваюць зарплату сілавікі: «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк» і «Белінвестбанк».

Калі вы захоўваеце грошы ў адным з гэтых банкаў, то для вас наша акцыя «Банкамат — абменнік — банк» асабліва актуальная. Гэта ваш эканамічны пратэст і вашыя асабістыя санкцыі супраць сілавых структур, вінаватых у гвалце над мірнымі беларусамі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter