Усе навіны

Зварот дэмакратычных сіл да міжнароднай супольнасці

Папярэднія навіны

«Заклікаем да маштабнага і эфектыўнага адказу на злачынствы Лукашэнкі — інакш ён будзе працягваць». Зварот дэмакратычных сіл да міжнароднай супольнасці


Сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца з кожным днём: рэжым усё больш пераследуе незалежных журналістаў і блогераў, у краіне ўжо больш за 450 чалавек прызнаныя палітвязнямі (а рэальных палітвязняў у разы больш), рэпрэсіі толькі нарастаюць. Улада ў Беларусі захоплена нелегітымным дыктатарам, якога не прызнаюць іншыя краіны, а сам Лукашэнка стаў пагрозай не толькі для беларусаў, але і для ўсяго свету. Пры закрытай наземнай мяжы і адмене авіяпералётаў беларусы становяцца зняволенымі канцэнтрацыйнага лагера, у які ператвараецца наша краіна пры акупацыйным рэжыме Лукашэнкі.

Мы заклікаем міжнародную супольнасць прымусіць Лукашэнку адказаць не толькі за захоп самалёта і выкраданне Рамана Пратасевіча і Соф'і Сапегі, але і за ўсе яго злачынствы; прыняць комплексныя і эфектыўныя меры, каб выключыць паўтарэнне такіх сітуацый у будучыні.

Дэмакратычныя сілы вітаюць гатоўнасць прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна будзе абмеркаваць 16 чэрвеня крызіс у Беларусі, а таксама настойваюць на тым, каб такія перамовы будаваліся на павазе да незалежнасці і суверэнітэту Беларусі.

Мы ўпэўненыя, што пры салідарнасці і эфектыўных мерах з боку сусветнай супольнасці беларусы змогуць знайсці шляхі вырашэння глыбокага палітычнага крызісу ў краіне.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter