Усе навіны

Разам разбіраемся ў канстытуцыйных пытаннях

Архіў навін

«Народная Канстытуцыя»: будзем палітычна пісьменнымі ў часы, калі слова «апалітычны» стала лаянкавым


Адзін з кітоў, на якіх трымаецца любы рэжым, падобны цяперашняму беларускаму, — апалітычнасць грамадства, абыякавасць грамадзян у абмен на ўяўную стабільнасць. «Не лезь! Не высоўвайся! Ты нічога ў гэтым не разумееш!», — вось ужо 27 гадоў «забіваюць» у нашыя галовы. Галовы, якия были ў 90 — я (вяртаннем якіх нас палохаюць, робячы ўсё, каб яны вярнуліся ў найгоршым выглядзе) занятыя пытаннями выжывання замест таго, каб разбірацца ў палітыцы.

Гэтым і скарыстаўся Лукашэнка, «пад шумок» зацвердзіўшы зручныя для яго нормы Канстытуцыі, якія дазволілі яму пабудаваць свой рэжым, на сумніўных рэферэндумах. Забяспечыць сабе бязмежныя правы, уключаючы права на пажыццёвы «трон». На гэта ж ён спадзяецца і цяпер, у чарговы раз перапісваючы Асноўны Закон «пад сябе».

Год таму беларусы зразумелі, што не маюць права быць апалітычнымі. Што для выратавання краіны, яе суверэнітэту, нашай з вамі будучыні трэба быць палітызаванымі. Што ўсе гэтыя 27 гадоў дыктатура падсілкоўвалася ў першую чаргу маўчаннем і бяздзейнасцю.

Разабрацца, што такое палітыка, — нескладана. Разабрацца, што такое Канстытуцыя, навошта яна патрэбная і як працуе, — нескладана. Усвядоміць, як мы прыйшлі да дыктатуры і што трэба зрабіць, каб яна больш ніколі не паўтарылася ў нашай краіне, -- нескладана.

У гэтым вы можаце пераканацца ў адукацыйных матэрыялах, дзе мы гаворым пра важныя рэчы простай мовай. Чытайце і глядзіце самі, дзяліцеся з сябрамі. Мы не дазволім дыктатару яшчэ раз «працягнуць» папраўкі ў Канстытуцыю, якія выгадныя толькі яму. Ці не так?

З намі або без нас: два сцэнары канстытуцыйнай рэформы ў БеларусіАбмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter