Усе навіны

23 жніўня ўступіла ў сілу рашэнне МВФ аб размеркаванні SDR

Архіў навін

Што гэта значыць і ці варта панікаваць?


Тэхнічна гэта азначае, што пачынаючы з 23 жніўня на рахунках у Дэпартаменце SDR кожнай краіны-члена МВФ адбудзецца папаўненне на суму выдзеленых квот. Папаўненне адбудзецца і на рахунку Беларусі, і на рахунках Венесуэлы, Афганістана і М’янмы.

Нагадаем таксама, што рашэнне было прынята яшчэ 2 жніўня, а размеркаванне SDR адбываецца сярод усіх краін-удзельніц МВФ у адпаведнасці з яго статутам. А 23 жніўня рашэнне проста ўступіла ў сілу.

Ок, і што цяпер?


Самімі сродкамі SDR любая краіна, у тым ліку Беларусь, зможа скарыстацца толькі ў тым выпадку, калі пачне транзакцыі іх абмену. Для блакавання такога абмену ёсць два шляхі:

1) Першы— дачакацца канчатковага рашэння МВФ у пытанні непрызнання рэжыму Лукашэнка і яго прадстаўнікоў у МВФ.

Гэта рашэнне можа быць прынята ў любы момант, у тым ліку і пасля 23 жніўня. І мы працягваем працу ў гэтым кірунку.

2) Другі -наш «План Б» аб уключэнні Нацбанка і Мінфіна Беларусі ў санкцыйныя спісы. Гэты план ўжо задзейнічаны.

І мы заклікаем усе дэмакратычныя сілы і дыяспары беларусаў па ўсім свеце падпісаць сумесны ліст да МЗС-аў усіх краін-саюзнікаў, Дзярждэпартаменту ЗША, а таксама членаў Савета кіраўнікоў МВФ.

✅ Спасылка на шаблон ліста

Не панікуем! У нас усё атрымаецца!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter