Навiны АПК

Прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сабраліся ў поўным абноўленым складзе ў Варшаве для правядзення шэрагу рабочых пасяджэнняў

Прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сабраліся ў поўным абноўленым складзе ў Варшаве для правядзення шэрагу рабочых пасяджэнняў


На першым пасяджэнні быў прапрацаваны абаронны блок стратэгіі, у тым ліку:


  • дапрацаваны план «Перамога», выяўлена ступень яго гатоўнасці да актывацыі, прынята рашэнне пра пачатак падрыхтоўкі грамадскасці да рэалізацыі плана;
  • да працы Кабінета далучаныя некалькі дзейных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў з афіцэрскім званнем;
  • дапрацаваны план па адкрыцці цэнтраў падрыхтоўкі ўдзельнікаў мерапрыемстваў па аднаўленні законнасці і правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь (харугваў) пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў Кабінета Аляксандра Азарава і Валера Сахашчыка, з далучэннем да іх працы прадстаўніцы Кабінета Аліны Коўшык з мэтай знаёмства ўдзельнікаў харугваў з нацыянальнай культурай і гісторыяй;
  • абмеркаваны план матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Таксама былі абмеркаваныя:


  • кандыдатуры на пасаду прадстаўніка Кабінета па сацыяльных пытаннях;
  • наладжванне афіцыйных адносінаў з Украінай;
  • узмацненне міжнароднай кааліцыі для падтрымкі Беларусі ў пераходны перыяд: міжнароднае прызнанне Кабінета і здабыццё фінансавай падтрымкі для Беларусі.