Усе навіны

Крысціна Ціманоўская найбліжэйшым часам звернецца ў амбасаду Польшчы ў Токіо з просьбай аб выдачы ёй нацыянальнай візы ў Польшчу

Архіў навін

Пра гэта дасягнута дамоўленасць Паўла Латушкі з намеснікам Міністра замежных спраў Польшчы Марцінам Пшыдачам.

Пакуль яна не звярталася па пытанні аб прадастаўленні ёй статусу палітычнага прытулку на тэрыторыі Польшчы. Плануецца, што па прыбыцці ў Польшчу ёй будзе аказана садзейнічанне з боку ведамства Польшчы, якое адказвае за пытанні спорту — федэрацыі лёгкай атлетыкі Польшчы — для арганізацыі яе знаходжання і трэніровак на тэрыторыі Польшчы і разгледжана пытанне міжнароднай абароны.

Садзейнічанне ў афармленні неабходных дакументаў для Крысціны Ціманоўскай аказвае Народнае антыкрызіснае ўпраўленне і Беларускі Фонд спартыўнай салідарнасці.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter