Усе навіны

Еўрапарламент асуджае дзеянні Крамля па падтрымцы рэпрэсій рэжыму

Архіў навін

Еўрапарламент асуджае дзеянні Крамля па падтрымцы рэпрэсіўнага рэжыму і падтрымку Расіяй пераследу нацыянальных меншасцяў у Беларусі


Прадстаўнікі НАУ правялі шэраг сустрэч.

Павел Латушка правёў анлайн-сустрэчу з дэпутатам Еўрапарламента, былым міністрам замежных спраў Польшчы Ганнай Фатыгай. У ходзе сустрэчы еўрадэпутат адзначыла, што выступае за канкрэтныя дзеянні з боку ЕС, каб дамагчыся вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. У прыватнасці, дэпутат ініцыявала ўключэнне пытання Беларусі ў рэзалюцыі Еўрапарламента па Расіі.

Згодна з новай рэзалюцыяй, Еўрапейскі парламент асуджае падтрымку Крамлём недэмакратычнага і рэпрэсіўнага рэжыму ў Беларусі, глыбока занепакоены палітычнымі арыштамі беларусаў у Расіі і іх наступнай выдачай Беларусі. Еўрапарламент асабліва занепакоены тым, што Расія падтрымлівае мэтанакіраваны пераслед арганізацый нацыянальных меншасцяў у Беларусі.

Уладзімір Астапенка, адказны за шматбаковую дыпламатыю ў НАУ, правёў зум-сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Нарвегіі ў Польшчы Андэрсам Эйдэ, на якой удзельнікі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Нарвежскі дыпламат запэўніў, што яго краіна салідарная з пазіцыяй дэмакратычных сіл Беларусі, якія патрабуюць правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў, цалкам падтрымлівае абмежавальныя меры, ужо прынятыя ў рамках ЕС, і гатовая да далейшага канструктыўнага ўзаемадзеяння з НАУ.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка сустрэўся з намеснікам пасла Вялікабрытаніі Джэйсанам Рэйнбергам. Дыпламат запэўніў, што Лондан будзе і надалей падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі, а ў санкцыйных пытаннях будзе каардынаваць сваю пазіцыю з ЗША.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter