Усе навіны

Расказваем, хто стаіць за новымі рэпрэсіўнымі законамі ў Беларусі

Архіў навін

За апошнія некалькі тыдняў беларускі дыктатар падпісаў цэлы шэраг законаў, накіраваных на ўзмацненне рэпрэсій і далейшае падаўленне правоў і свабод чалавека. На чарзе — яшчэ некалькі.

Вось што, сярод іншага, прадугледжваюць гэтыя законы:
 — сілавікі змогуць па сваім меркаванні прымяняць супраць мірных грамадзян баявую зброю і тэхніку, а таксама забараняць відэа- і фотаздымку сваіх дзеянняў;
 — незалежная прэса не зможа весці прамыя трансляцыі з пратэстаў, а ліквідаваць СМІ і блакаваць інтэрнэт-выданні стане магчыма пазасудовымі рашэннямі;
— трактаваць як экстрэмізм змогуць практычна любую форму нязгоды з дзеяннямі нелегітымнай улады;
 — інтэрнэт ва ўсёй краіне можна будзе адключаць па пстрычцы пальцаў;
 — незалежная адвакацкая практыка фактычна знікне як з’ява;
 — паведамляльны прынцып правядзення масавых мерапрыемстваў будзе адменены.
За ўсімі законамі стаяць людзі, якія ініцыявалі і падрыхтавалі іх, якія зацвердзілі іх на галасаванні, якія перадалі іх на подпіс дыктатару. Гэта не толькі члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але і супрацоўнікі іншых дзяржаўных органаў. Цікава, што, нягледзячы на патрабаванне свайго нелегітымнага начальніка, не ўсе з іх пазначаюць сваю датычнасьць да рэпрэсіўных законах нават ва ўнутраных сістэмах дакументазвароту, хаваючыся не толькі ад народа, але і адзін ад аднаго. Але апублікаваць іх імёны можна і за іх.
Мы сабралі дадзеныя аб тых, «дзякуючы» кому беззаконне ў Беларусі стане прававой нормай. У спісе — некалькі сотняў чалавек, якія спрыяюць рэпрэсіям супраць 9,4 мільёна жыхароў краіны. Гэта людзі, якія маглі заблакаваць антынародныя і антыканстытуцыйныя законы, але не зрабілі гэтага, здзейсніўшы службовае злачынства.

Азнаёміцца ​​са спісам

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter