Усе навіны

9 мая — дзень нашай перамогі, наша права ўшанаваць памяць продкаў

Архіў навін

Павел Латушка: «Сёлета мы будзем адзначаць Дзень Перамогі ў сітуацыі, калі нелегітымная ўлада развязала самую сапраўдную вайну супраць беларускага народу»


Вялікая Айчынная вайна закранула кожную беларускую сям’ю, на ёй загінуў кожны чацвёрты беларус. Сапраўды гэтак жа жахлівыя рэпрэсіі апошніх месяцаў прама ці ўскосна закранулі мільёны грамадзян нашай краіны.

Беларусы ўжо перамагалі фашызм — і зробяць гэта зноў. Ужо зусім хутка ў нас з’явіцца яшчэ адзін Дзень Перамогі — Дзень Перамогі над дыктатурай.

У святле апошніх заяў нелегітымнай ўлады важна падкрэсліць, што мы заўсёды дзейнічалі і працягнем дзейнічаць выключна ў духу негвалтоўнага пратэсту.

9 мая — дзень нашай перамогі, легальнае дзяржаўнае свята, і мы не дазволім адабраць у нас права ушанаваць памяць продкаў!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter