Усе навіны

Рэжым звольніць кожнага пятага работніка сферы культуры да канца года

Архіў навін

Крыніца НАУ: улады хочуць да канца года звольніць кожнага пятага работніка арганізацый сферы культуры


15 красавіка, у Міжнародны дзень культуры, нелегітымная ўлада па-свойму павіншавала людзей са святам. Сёння Міністэрства культуры правяло першую з запланаваных нарад па пытаннях «аптымізацыі колькасці арганізацый культуры і скарачэння штатных адзінак». Паводле інфармацыі, перададзенай Народнаму антыкрызіснаму кіраванню, да канца 2021 года плануецца «аптымізацыя» на 20%.

Фактычна гэта азначае, што кожны пяты работнік сферы культуры, якіх цяпер у краіне больш за 65,5 тысячы чалавек, застанецца без працы.

У апошні раз такое масавае звальненне работнікаў культуры адбывалася ў 2013−2014 гадах, калі ўлады «аптымізавалі» 20% работнікаў ад штатнай колькасці устаноў. Як правіла, больш за ўсё ад такіх дзеянняў пакутуюць установы ў вёсках і невялікіх гарадах. Паводле ацэнак экспертаў, за апошнія 20 гадоў зачынілася не менш за 25% сельскіх устаноў культуры.

Паводле звестак НАУ, падобныя паказчыкі скарачэння бюджэтных устаноў даведзены урадам нелегітымнага прэзідэнта і да іншых міністэрстваў сацыяльнай сферы (адукацыі, сацыяльнай абароны, спорту і гэтак далей).

Гэта яшчэ раз пацвярджае, што нелегітымная ўлада шукае любыя спосабы зэканоміць: у тым ліку за кошт пазбаўлення даходаў беларусаў. І гэта з улікам таго, што заробкі работнікаў культуры — адны з самых нізкіх у краіне. У 2020 годзе заробак работніка сферы культуры складаў толькі 55,3% ад сярэдняга па Беларусі.

Рэжым прама кажа, што яму не толькі не да законаў, але і не да культуры. Дыктатара хвалюе толькі прадаўжэнне сваёй улады: любымі метадамі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter