Усе навіны

Апублікаваны Эканамічны план ЕС для дэмакратычнай Беларусі

Архіў навін

Рэалізацыя плана пачнецца з надыходам дэмакратычных зменаў у Беларусі. Рэформы створаць умовы для эканамічнага росту, устойлівасці эканомікі і стварэння працоўных месцаў. Заяўлены аб’ём фінансавання становіцца першым публічна абвешчаных унёскам міжнароднай супольнасці ў пабудову Новай Беларусі.

Ліст пра запуск Эканамічнага плана на імя Святланы Ціханоўскай, Сяргея Дылеўскага, Вольгі Кавальковай, Паўла Латушкі і Валерыя Цапкалы даслала старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляйен.

Паводле ацэнак Офіса Святланы Ціханоўскай, поўны аб’ём міжнароднага фінансавання — з улікам Плана Е С, стабілізацыйнай праграмы МВФ, дапамогі ад Сусветнага банка і іншых — складзе каля 10 млрд даляраў на першыя 3 гады Новай Беларусі.

Больш падрабязнасцяў пра план — у канале Святланы Ціханоўскай.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter