Усе навіны

83,5 тысячы беларусаў падпісалі петыцыю за разрыў кантракту Yara з Беларуськаліем

Архіў навін

НАУ перадала кіраўніцтву Yara петыцыю з подпісамі 83,5 тысяч беларусаў — яны ўсё выступаюць за разрыў кантракту з «Беларуськаліем»


У пачатку года беларуская дыяспара і стачкам «Беларуськалія» абвясцілі пра пачатак збору подпісаў пад петыцыяй у адрас кампаніі Yara з просьбай разарваць супрацоўніцтва з беларускiм вытворцам калійных угнаенняў да спынення рэпрэсій. Пад дакументам, размешчаным на партале Change.org, пакінулі подпісы больш 83,5 тысяч чалавек. Зараз петыцыю перадалі на разгляд кіраўніцтву нарвежскай кампаніі.

У суправаджальным лісце, прыкладзеным да петыцыі, аўтары нагадваюць, што ўжо неаднаразова звярталіся да Yara з просьбай перагледзець супрацоўніцтва з «Беларуськаліем». Адзначана, што з улікам рэпрэсій, накіраваных супраць страйкаму, далейшая праца з беларускай кампаніяй можа абярнуцца для Yara непапраўнымі рэпутацыйнымі стратамі. Тым не менш, абгрунтаваннем для разрыву супрацоўніцтва могуць служыць не толькі экспертныя заключэнні і сацыяльна-палітычныя матывы, але і волевыяўленне саміх грамадзян Беларусі — праз петыцыю.

У лісце таксама вітаюцца перамовы Yara з прадстаўнікамі страйкаму «Беларуськалія», якія прайшлі яшчэ да візіту кіраўніцтва нарвежскай кампаніі ў Беларусь, і выказана надзея на іх працяг у вызначаным раней фармаце.

НАУ чакае зваротнай сувязі ад Yara і спадзяецца, што нарвежская кампанія пачуе галасы беларусаў з усяго свету.

Днямі нямецкая кампанія Helm AG адмовілася ад супрацоўніцтва з прадпрыемствам «Гродна Азот». Кіраўнік НАУ Павел Латушка заклікаў Yara браць з яе прыклад.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter