Усе навіны

Павел Латушка — пра заўленне Лукашэнкі

Архіў навін

«Адзіным дакументам, з якім пагодзяцца і беларускі народ, і сусветная супольнасць, можа стаць рашэнне аб адстаўцы». Кіраўнік НАУ Павел Латушка — пра заяўленне Лукашэнкі


— У сувязі з намерамі Лукашэнкі прыняць чарговыя «лёсавызначальныя» рашэнні за спіной беларускага народу напярэдадні візіту ў Маскву, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне лічыць неабходным заявіць, што нелегітымны прэзідэнт не мае права ні выступаць ад імя беларускага народу, ні падпісваць якія-небудзь міжнародныя дамовы.

Любыя яго рашэнні, у тым ліку тыя, што могуць паставіць пад пагрозу суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, не будуць мець юрыдычнай сілы. Адзіным дакументам, з якім пагодзяцца і беларускі народ, і сусветная супольнасць, можа стаць рашэнне Лукашэнкі аб адстаўцы.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter