Усе навіны

Дапамога Народнаму антыкрызіснаму ўпраўленню

Архіў навін

Каманда НАУ — гэта 27 спецыялістаў у розных сферах, якія вымушана пакінулі Беларусь і працуюць дзеля набліжэння нашай агульнай перамогі. Упраўленне аб’ядноўвае былых дзяржслужачых, якія падтрымалі народныя патрабаванні, вопытных мэнэджэраў, спецыялістаў па камунікацыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Мы дамагаемся эканамічных санкцый, вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсій, міжнароднай ізаляцыі рэжыму, крымінальнай адказнасці яго прадстаўнікоў і правядзення новых, сумленных выбараў.

У сваёй дзейнасці мы заўсёды прытрымліваемся прынцыпу адкрытасці і адказнасці - аб усіх нашых праектах, кірунках працы і яе выніках мы штодня расказваем беларусам у нашых публічных каналах і СМІ.

Кампанія «банкамат-абменнік-банк», намётавы мітынг За Свабоду Беларусі, рух #ЦветПротивТьмы (Колер Супраць Цемры), праекты рэабілітацыі і рэформы МУС, кампаніі па еўрабондах, супрацьдзеянні пазыках для рэжыму ад МВФ, першасныя і другасныя санкцыі — гэта толькі частка нашых праектаў, пра якія так ці інакш чуў кожны з вас за апошнія месяцы. НАУ разам з іншымі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскімі ініцыятывамі ўжо дамагліся выключэння НДТРК з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза і пераносу чэмпіянату свету па хакеі і іншых спартыўных турніраў з Беларусі.

Усё гэта цяпер — наша асноўная праца. Праца, якой мы цалкам прысвяцілі сябе, пакінуўшы ззаду кар’еры і пасады, асабістае жыццё і наладжаны побыт, каб стаць валанцёрамі галоўнага праекта свайго жыцця — новай Беларусі.

Нам патрэбна ваша падтрымка. Падтрымка кожнага, хто верыць у НАУ, падзяляе нашы прынцыпы працы і метады барацьбы. Кожнага, хто ўдзельнічае ў нашых акцыях і бачыць іх эфектыўнасць. Наша падзяка — у нашай працы. Якую мы будзем рабіць кожны дзень да нашай агульнай перамогі.

Падтрымаць НАУ праз PayPal

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter